Войти
Централизованное тестирование

Параўноўваем ЦТ па беларускай мове за 2003 і 2022 гг.

Давайце паглядзім, як змянілася структура ЦТ па беларускай мове за 19 гадоў. Параўналі змест афіцыйных зборнікаў ЦТ ад РІКВ (РИКЗ) за 2022 і 2003 гады.

ЦТ па беларускай мове 2022 года

Варыянт тэста складаецца з 40 заданняў:

— 30 заданняў закрытага тыпу часткі А, дзе з 5 прыведезеных варыянтаў адказу можа быць 1 і больш правільных;

— 10 заданняў адкрытага тыпу часткі В, адказам на якія з’яўляецца слова ці спалучэнне літар і лічбаў.

На выкананне адводзілася 120 хвілін.

ЦТ па беларускай мове 2003 года

Кожны варыянт складаўся з 40 заданняў закрытага тыпу (А). Да кожнага задання прапаноўвалася 4 або 5 варыянтаў адказаў, з якіх 1 ці больш правільных. На выкананне тэста адводзілася 90 хвілін.

Структура ЦТ па беларускай мове 2022 года (на прыкладзе 1-га варыянта)

Частка А

А1. Правапіс вялікай літары.

А2. Правапіс галосных.

А3. Правапіс галосных.

А4. Правапіс у/ў.

А5. Правапіс мяккага знака і апострафа

А6. Правапіс падоўжаных зычных

А7. Правапіс спалучэнняў зычных

А8. Марфемная будова слова.

А9. Правапіс складаных назоўнікаў.

А10. Правапіс складаных прыметнікаў

А11. Лічэбнік як самастойная часціна мовы: марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.

А12. Правапіс канчаткаў дзеясловаў.

А13. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.

А14. Правапіс не са словамі розных часцін мовы.

А15. Ужыванне часціцы ні.

А16. Заданне на асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.

А17. Даданыя члены сказа: дапаўненне.

А18. Просты сказ. Двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы. Спосабы выражэння дзейніка і выказніка.

А19. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

А20. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

А21. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.

А22. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі.

А23. Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі.

А24. Знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа.

А25. Знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа.

А26. Знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа.

А27. Знакі прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі частак.

А28. Сказы з простай мовай.

А29. Стыль тэксту.

А30. Лексічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

От ЦТ до ЦЭ: как менялось поступление в вузы в течение 19 лет

Частка В

В1. Граматычныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

В2. Правапіс прыназоўнікаў.

В3. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў (1-е скл.).

В4. Скланенне прыметнікаў.

В5. Утварэнне і правапіс дзеепрыметнікаўу.

В6. Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў.

В7. Лексічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

В8. Фанетычныя і арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

В9. Фразеалагізмы.

В10. Спосабы утварэння слоў.

Спецыфікацыя ЦЭ/ЦТ па беларускай мове ў 2023 годзе

Структура ЦТ па беларускай мове 2003 года

А1. Вымаўленне галосных і зычных гукаў.

А2. Націск.

А3. Правапіс галосных.

А4. Правапіс галосных у складаных словах.

А5. Правапіс й, ы пасля прыставак.

А6. Прыстаўныя гукі.

А7. Правапіс у/ў.

А8. Правапіс мяккага знака і апострафа.

А9. Правапіс спалучэнняў зычных.

А10. Чаргаванне зычных у аснове. Беглыя галосныя.

А11. Правапіс вялікай літары.

А12. Спосабы ўтварэння слоў.

А13. Прамое і пераноснае значэнне слова, ужыванне паронімаў.

А14. Ужыванне сінонімаў.

А15. Напісанне слоў асобна, разам, праз злучок.

А16. Правапіс канчаткаў назоўнікаў.

А17. Ужыванне роду і ліку назоўнікаў.

А18. Правапіс канчаткаў дзеясловаў.

А19. Ужыванне ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў.

А20. Правапіс лічэбнікаў.

А21. Ужыванне займеннікаў.

А22. Правапіс і ўжыванне дзеепрыметнікаў.

А23. Ужыванне дзеепрыслоўяў.

А24. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.

А25. Правапіс не (ня) з рознымі часцінамі мовы.

А26. Ужыванне часціц не, ні.

А27. Асобныя выпадкі дапасавання і кіравання. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.

А28. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, у няпоўных сказах, у сказах з абагульняльнымі словамі.

А29. Сказы з аднароднымі членамі.

А30. Сказы са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі.

А31. Сказы з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі.

А32. Сказы з адасобленымі акалічнасцямі.

А33. Складаназлучаныя сказы.

А34. Складаназалежныя сказы.

А35. Бяззлучнікаавыя складаныя сказы.

А36. Сказы з рознымі відамі сувязі.

А37. Простая мова.

А38. Сувязь сказаў у тэксце.

А39. Стыль і тып тэксту.

А40. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ. Дзякуй, што дачыталі да канца. Мы рады, што адказалі на вашы пытанні.

Відэакурсы па беларускай мове

ЦТ анлайнYouTubeВКInstagramTelegramFacebook

***

Калі хочаце апублікаваць гэты тэкст на сваім сайце або ў сацыяльнай сетцы, звяжыцеся з намі па адрасе info@adukar.by. Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!