Войти
Досуг

Ад постаў на фэйсбуку да аўтабіяграфічных нарысаў: 10 выдатных твораў беларускіх сучаснікаў

Беларуская літаратура не абмяжоўваецца адзінай школьнай праграмай. І не, яна не засела ў сярэдзіне XX стагоддзя. У доказ прадстаўляем спіс з 10 выдатных твораў беларускіх сучаснікаў, якія па сваёй вастрыні і арыгінальнасці ніколькі не саступаюць папулярным творам замежных майстроў слова.

Андрусь Горват «Радзіва „Прудок“»

Гэта дзённік Андруся Горвата, маладога чалавека, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, а потым вырашыў з’ехаць у вёску Прудок, на зямлю сваіх продкаў. Адтуль ён пачаў весці асабістую старонку на фэйсбуку, дзе апісваў рэаліі вясковага жыцця: востра, смешна, павучальна, а калісьці і сумна. З цягам часу посты з фэйсбуку пераўтварыліся ў кнігу. «Радзіва „Прудок“» наўрад ці можна загарнуць, бо адарвацца ад перапетый звычайна-дзіўнага жыцця сучаснай беларускай вёскі проста немагчыма. Мова ў кнізе лёгкая і натуральная. Сумна не будзе нікому, гэта дакладна.

Сяргей Абламейка «Дом літаратара»

Зборнік складаецца з 15 кароткіх крыху фантастычных апавяданняў, якія звязаны з тэмай літаратурна-пісьменніцкіх рэалій. Тут вам і літаратурныя суполкі з іх паднаготнай, і шматлікія несправядлівасці пісьменніцкага жыцця, і асабістыя заганы саміх пісьменнікаў. Героі Сяргея Абламейкі гэта сучаснікі, прадстаўнікі мінулага і будучага. «Дом літаратара» — новая міжчасавая беларуская літаратура.

Уладзімір Арлоў «Ордэн белай мышы»

Ва ўступе аўтар піша: «У адной невялікай паводле эўрапейскіх сумераў канстытуцыйнай манархіі насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ера, аднаго шэфа службы бяспекі, аднаго міністра паліцыі, аднаго пракурора… Такое становішча існавала абсалютна ва ўсіх сферах». Цяжка сабе ўявіць, што можа адбыцца ў дзяржаве з такімі парадкамі, калі каралеўскі ювелір узяў ды вырабіў ордэн. Ён, безумоўна, адзіны. Але каму яго аддаць? На гэтым пытанні і завязваецца ліхі сюжэт рамана Уладзіміра Арлова.

Альгерд Бахарэвіч «Белая муха забойца мужчын»

Надзвычай разнапланавы раман, у якім аўтар закранае шмат праблем: і непаразуменні паміж рознымі народамі, і нацыянальныя стэрыятыпы і, што самае нетыповае, актуальныя зараз праблемы гендарнай няроўнасці. Ёсць і любоўная лінія (куды без яе!). Каб дасягнуць яскравага раскрыцця ўсіх падзей і персанажаў, Альгерд Бахарэвіч сабраў усіх герояў у адным месцы, якім стаў замак, захоплены групай радыкальна настроеных жанчын.

Людміла Рублеўская «Ночы на Плябанскіх Млынах»

У кнігу майстрыні беларускай гістарычнай прозы ўвайшло некалькі асобных твораў: захапляльны гатычны раман, міфічны цыкл, гістарычна-прыгодніцкія апавяданні і непасрэдна аповесць «Ночы на Плябанскіх Млынах». Усе творы аб’ядноўваюць матывы легенд і міфаў, апісанне гістарычных рэалій у спалучэнні з вырашэннем вечных чалавечых праблем, а таксама гумар і многа, вельмі многа містыкі.

Віктар Казько «Час збіраць косці»

Проза Віктара Казько звычайна сур’ёзная і глыбокая, прызначаная для ўдумлівага чытання «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел!», «Суд у Слабадзе», зборнік «Час збіраць косці» не выключэнне. У яго ўваходзяць тры аповесці, звязаныя паміж сабой тэмай настальгіі і падвядзення вынікаў жыцця. Кніга не з’яўляцца сумнай ці журботнай, як гэта можа падацца. Яна вельмі павучальная, хоць і не спрабуе навязаць нешта. Аўтар паглыбляе чытача ў спрадвечна філасофскія тэмы, прымушае задумацца пра вартасць свайго жыцця.

Андрэй Хадановіч «Дэжа вю»

У такім спісе нельга абысціся без паэзіі. Для лёгкага летняга чытання як мага лепш пасуе зборнік выбраных вершаў Андрэя Хадановіча. Яго паэзія часта іранічная, гуллівая і нязмушаная, але важна за той нязмушанасцю заўважыць глыбіню і грунтоўнасць думкі паэта.

Адам Глобус «Гісторыі пра Мінск і ваколіцы»

Кніга складаецца з некалькіх частак, галоўнымі героямі ў якіх з’яўляюцца надзвычайныя істоты. Напрыклад, чорт. Гісторыі ў кнізе, напоўненыя часам з’едлівым, але трапным гумарам, разгортваюцца вельмі імкліва, а заканчваюцца чароўна, з уласцівымі сапраўдным легендам цудамі.

Зміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы»

Неверагодна займальнае чытво. Лаўрэат прэстыжнай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за 2017 год. Кніга журналіста-вандроўніка Зміцера Бартосіка, складзеная з гісторый, якімі падзяліліся сведкі 30-х, 40-х і 50-х гадоў XX стагоддзя, а таксама з каментароў і разважанняў самога аўтара. Падзеі, апісаныя ў кнізе, вядомыя далёка не ўсім, таму будзь гатовы да таго, што карціна беларускай гісторыі можа перавярнуцца для цябе з ног на галаву.

Андрэй Федарэнка «Мяжа»

Гэта аўтабіяграфічны раман, менавіта таму ён носіць эсэістычны характар і змяшчае нямала асабістага, блізкага самому аўтару. Што робіць твор нязвыкла натуральным і пранізлівым. Уласныя разважанні аўтара пераплятаюцца з апісаннямі рэалій мінуўшчыны, якія пісьменнік не проста запомніў, а пражыў. «Мяжа» — кранальная рэтраспектыва і цудоўнае падарожжа па ўнутраным свеце выдатнага беларускага сучасніка.

Вось яна, свежая беларуская літаратура ва ўсёй сваёй разнастайнасці, дзякуючы якой даволі лёгка знайсці для сябе нешта цікавае. Спіс працягнем, бо ёсць шмат беларускіх твораў, з якімі варта пазнаёміцца. Прыемнага чытання!

***

Если материал был для тебя полезен, не забудь поставить «мне нравится» в наших соцсетях ВКонтакте, Instagram, Facebook, ASKfm и поделись постом с друзьями. А мы сделаем ещё больше материалов, которые пригодятся тебе для учёбы.

Перепечатка материалов с сайта adukar.by возможна только с письменного разрешения редакции. info@adukar.by

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!