Давайце паглядзім, як змянілася структура ЦТ па беларускай мове за 19 гадоў. Параўналі змест афіцыйных зборнікаў ЦТ ад РІКВ (РИКЗ) за 2022 і 2003 гады.
ЦТ па беларускай мове 2022 года
Варыянт тэста складаецца з 40 заданняў:
— 30 заданняў закрытага тыпу часткі А, дзе з 5 прыведезеных варыянтаў адказу можа быць 1 і больш правільных;
— 10 заданняў адкрытага тыпу часткі В, адказам на якія з’яўляецца слова ці спалучэнне літар і лічбаў.
На выкананне адводзілася 120 хвілін.
ЦТ па беларускай мове 2003 года
Кожны варыянт складаўся з 40 заданняў закрытага тыпу (А). Да кожнага задання прапаноўвалася 4 або 5 варыянтаў адказаў, з якіх 1 ці больш правільных. На выкананне тэста адводзілася 90 хвілін.
Структура ЦТ па беларускай мове 2022 года (на прыкладзе 1-га варыянта)
Частка А
А1. Правапіс вялікай літары.
А2. Правапіс галосных.
А3. Правапіс галосных.
А4. Правапіс у/ў.
А5. Правапіс мяккага знака і апострафа
А6. Правапіс падоўжаных зычных
А7. Правапіс спалучэнняў зычных
А8. Марфемная будова слова.
А9. Правапіс складаных назоўнікаў.
А10. Правапіс складаных прыметнікаў
А11. Лічэбнік як самастойная часціна мовы: марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
А12. Правапіс канчаткаў дзеясловаў.
А13. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.
А14. Правапіс не са словамі розных часцін мовы.
А15. Ужыванне часціцы ні.
А16. Заданне на асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.
А17. Даданыя члены сказа: дапаўненне.
А18. Просты сказ. Двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы. Спосабы выражэння дзейніка і выказніка.
А19. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
А20. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.
А21. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.
А22. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі.
А23. Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі.
А24. Знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа.
А25. Знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа.
А26. Знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа.
А27. Знакі прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі частак.
А28. Сказы з простай мовай.
А29. Стыль тэксту.
А30. Лексічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
От ЦТ до ЦЭ: как менялось поступление в вузы в течение 19 лет
Частка В
В1. Граматычныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
В2. Правапіс прыназоўнікаў.
В3. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў (1-е скл.).
В4. Скланенне прыметнікаў.
В5. Утварэнне і правапіс дзеепрыметнікаўу.
В6. Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў.
В7. Лексічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.
В8. Фанетычныя і арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.
В9. Фразеалагізмы.
В10. Спосабы утварэння слоў.
Спецыфікацыя ЦЭ/ЦТ па беларускай мове ў 2023 годзе
Структура ЦТ па беларускай мове 2003 года
А1. Вымаўленне галосных і зычных гукаў.
А2. Націск.
А3. Правапіс галосных.
А4. Правапіс галосных у складаных словах.
А5. Правапіс й, ы пасля прыставак.
А6. Прыстаўныя гукі.
А7. Правапіс у/ў.
А8. Правапіс мяккага знака і апострафа.
А9. Правапіс спалучэнняў зычных.
А10. Чаргаванне зычных у аснове. Беглыя галосныя.
А11. Правапіс вялікай літары.
А12. Спосабы ўтварэння слоў.
А13. Прамое і пераноснае значэнне слова, ужыванне паронімаў.
А14. Ужыванне сінонімаў.
А15. Напісанне слоў асобна, разам, праз злучок.
А16. Правапіс канчаткаў назоўнікаў.
А17. Ужыванне роду і ліку назоўнікаў.
А18. Правапіс канчаткаў дзеясловаў.
А19. Ужыванне ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў.
А20. Правапіс лічэбнікаў.
А21. Ужыванне займеннікаў.
А22. Правапіс і ўжыванне дзеепрыметнікаў.
А23. Ужыванне дзеепрыслоўяў.
А24. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.
А25. Правапіс не (ня) з рознымі часцінамі мовы.
А26. Ужыванне часціц не, ні.
А27. Асобныя выпадкі дапасавання і кіравання. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.
А28. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, у няпоўных сказах, у сказах з абагульняльнымі словамі.
А29. Сказы з аднароднымі членамі.
А30. Сказы са звароткамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі.
А31. Сказы з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі.
А32. Сказы з адасобленымі акалічнасцямі.
А33. Складаназлучаныя сказы.
А34. Складаназалежныя сказы.
А35. Бяззлучнікаавыя складаныя сказы.
А36. Сказы з рознымі відамі сувязі.
А37. Простая мова.
А38. Сувязь сказаў у тэксце.
А39. Стыль і тып тэксту.
А40. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ. Дзякуй, што дачыталі да канца. Мы рады, што адказалі на вашы пытанні.
ЦТ анлайнYouTubeВКInstagramTelegramFacebook***
Калі хочаце апублікаваць гэты тэкст на сваім сайце або ў сацыяльнай сетцы, звяжыцеся з намі па адрасе info@adukar.by. Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі.