Штогод у тэстах ЦЭ і ЦТ ёсць заданні на фразеалагізмы. Напрыклад, дапоўніць прыведезеныя фразеалагізмы словамі-кампанентамі, падабраць фразеалагізмы з сінанімічным ці антанімічным значэннем ці спалучыць фразеалагізм і яго значэнне.
Каб правільна выканаць любое з гэтых заданняў, трэба ведаць шмат устойлівых спалучэнняў. Выпісалі пяцьдзясят фразеалагізмаў, якія сустрэліся ў тэстах ЦТ за розныя гады.
Адзін пры адным — вельмі блізка, шчыльна.
Адным лыкам шытыя — вельмі падобныя, аднолькавыя.
Абое рабое — два чалавекі, якія дужа падобныя адзін да аднаго (негатыўны кантэкст); аднаго поля ягады.
Ад выпадку да выпадку — калі-нікалі, не пастаянна.
Апошняя спіца ў коле — чалавек, які мае невялівае значэнне ў якой-небудзь справе; дзясятая спіца ў коле.
Выпадаць у асадак — празмерна здзіўляцца, востра рэагуючы на што-небудзь недарэчнае, дзіўнае, смешнае.
Выпадаць з памяці — знікаць, забывацца; заставацца незаўважаным.
Важная птушка — чалавек, які займае высокае становішча, мае ўладу.
Весці рэй — быць на чале нейкай вельмі важнай справы.
Душа ў душу — быць у згодзе з кім-небудзь, мець добрыя адносіны.
Душа ў пяткі — калі нехта моцна спалохаўся.
Да адвалу — празмерна; больш, чым трэба.
Есці не просіць — пра тое, што не турбуе, не патрабуе клопату.
За вушы не адцягнеш — калі ежа дужа падабаецца на смак.
За вочы — гаварыць, казаць пра каго-небудзь не ў яго прысутнасці, за яго спінай пускаць плёткі.
За так — бясплатна, дарэмна.
З іншага цеста спечаны — розныя, непадобныя.
Іграць другую скрыпку — займаць падпарадкаванае становішча.
Каша ў галаве — калі хто-небудзь блытаецца ў чым-небудзь, не мае яснасці; салома ў галаве.
Колькі было сілы — максімальна напружваючыся, напружваючы ўсю моц, усю сілу.
Мазгі вараць — добра разбірацца ў чым-небудзь.
Між двух агнёў — знаходзіцца ў вельмі цяжкім, безвыходным становішчы, калі ў кагосьці адначасова дзве непрыемнасці, няўдачы, бяды.
На ўсе лады — па-рознаму, як толькі можна.
На адзін лад — на адзін манер.
Ні з таго ні з сяго — нечакана, без прычыны.
Не з такога цеста зроблены — чалавек, які адрозніваецца сваімі якасцямі ад астатніх.
Не ў смак — не да душы.
Песенька спета — камусьці ці чамусьці надышоў канец.
Расце ў роце — у рот не ўбіць (не лезе).
Раз на раз не прыходзіцца — не заўсёды аднолькава.
Сёмая вада на кісялі — дужа далёкі сваяк.
Стары верабей — вопытны чалавек.
Сямі пядзяў у лбе — разумны чалавек.
Станавіцца папярок дарогі — перашкаджаць каму-небудзь у дасягненні чаго-небудзь.
Свая кроў — блізкі чалавек, сваяк.
Стаяць на сваім — упарта, настойліва адстойваць свой погляд, сваю думку.
Так сабе — пасрэдна, ні добра і ні дрэнна.
Таптацца на адным месцы — адставаць, заставацца ззаду.
Усякая ўсячына — самыя разнастайныя рэчы, прадметы.
Цераз сілу — звыш магчымасцей, жадання.
Чын чынам — як належыць.
Чытаць паміж радкоў — здагадвацца пра скрыты сэнс напісанага.
Што ёсць сілы — з усіх ног.
Як снег на галаву — з’явіцца зусім нечакана, без папярэджання.
Як пшаніцу прадаўшы — калі нехта спіць спакойным, моцным сном.
Як сам не свой — моцна ўсхваляваны, у стане роспачы.
Як чарапаха — дужа павольна.
Як кот з сабакам — быць з кімсьці ў дрэнных адносінах.
Больш за 500 слоўнікавых слоў па беларускай мове
«Пайсці ў грыбы, дзякаваць дзядулю». Паўтараем асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
***
Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ 2026. Дзякуй, што дачыталі да канца. Мы рады, што адказалі на вашы пытанні.
Каталог універсітэтаў і каледжаў Беларусі
Тэсты для выбару прафесіі і індывідуальная кансультацыя псіхолага-профарыентолага
***