Войти
Централизованное тестирование

Якія тэмы былі ў ЦЭ/ЦТ па беларускай мове сёлета

У гэтым годзе 10,7 тысяч абітурыентаў здавалі цэнтралізаваны экзамен па беларускай мове. Максімальны бал атрымалі 264 выпускнікі, сярэдні ж бал — 65,6.

Нагадаем, тэст па беларускай мове складаецца з 18 заданняў часткі А і 22 заданняў часткі В. На яго выкананне адводзіцца 120 хвілін.

Вось спіс тэм, якія былі ў тэстах 2025 года.

А1. Антонімы

А2. Правапіс вялікай і малой літар

А3. Правапіс у/ў

А4. Правапіс мяккага знака і апострафа

А5. Правапіс складаных назоўнікаў (разам і праз злучок)

А6. Правапіс складаных прыметнікаў (разам і праз злучок)

А7. Правапіс не (ня-) з дзеепрыслоўямі, дзеепрыметнікамі і прыслоўямі

А8. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове

А9. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

А10. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

А11. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі

А12. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі

А13. Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі канструкцыямі

А14. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах

А15. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназалежных сказах

А16. Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах

А17. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак

А18. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай

В1. Правапіс галосных о, э, а

В2. Правапіс галосных е, ё, я

В3. Вымаўленне і правапіс зычных гукаў, іх спалучэнняў

В4. Падоўжаныя зычныя, ix вымаўленне i прaвaпіс

В5. Скланенне і правапіс лічэбнікаў

В6. Правапіс прыслоўяў i спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў

В7. Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс

В8. Дзейнік i выказнік, спосабы ix выражэння

В9. Вымаўленне і правапіс зычных гукаў

В10. Спосабы ўтварэння слоў

В11. Фразеалагізмы (іх значэнне)

В12. Функцыянальныя стылі маўлення (навуковы, афіцыйны, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы)

В13. Сродкі сувязі сказаў у тэксце

В14. Паронімы

В15. Haзоўнікі 2-га скланення, правапіс ix склонавых канчаткаў

В16. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках

В17. Скланенне займеннікаў сам і самы

В18. Змяненне дзеясловаў І і ІІ спражэнняў

В19. Утварэннеі правапіс дзеепрыслоўяў

В20. Ужыванне прыназоўнікаў

В21. Марфемная будова слова

В22. Спосабы выражэння акалічнасці

***

Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ 2026. Дзякуй, што дачыталі да канца.

ЦЭ (ЦТ) анлайн

Каталог універсітэтаў і каледжаў Беларусі

Тэсты для выбару прафесіі і індывідуальная кансультацыя псіхолага-профарыентолага

***

Калі хочаце апублікаваць гэты тэкст на сваім сайце або ў сацыяльнай сетцы, напішыце нам на адрас info@adukar.com. Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!