Войти
Новости

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове пройдзе 21 лютага. Удзельнічаць могуць усе жадаючыя

У Беларусі 21 лютага пройдзе Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Яе арганізуе Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Міжнароднага дня роднай мовы. Прыняць удзел анлайн могуць усе жадаючыя.

Дыктоўка пройдзе з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на Youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і ў ZOOM. Таксама будзе прамая трансляцыя на канале «Культура» Беларускага радыё.

Калі вы хочаце пісаць дыктоўку ў ZOOM, неабходна да 20 лютага прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

Удзельнікі, якія будуць пісаць тэкст непасрэдна ў Інстытуте, ужо зарэгістраваныя: месцы былі абмежаваныя.

«Дудка беларуская», «Смык беларускі», «Скрыпка беларуская», «Жалейка», «Тазік беларускі» — зборнікі розных беларускіх паэтаў. Тлумачым, якая паміж імі сувязь

Мэта гэтага мерапрыемства — даць магчымасць усім жадаючым праверыць узровень сваёй пісьменнасці на роднай мове.

А таксама «праявіць салідарнасць, прадэманстраваць сваю любоў і павагу да беларускай мовы, у чарговы раз звярнуць увагу на яе прыгажосць, мілагучнасць, адчуць смак і энергію беларускага слова», — тлумачыць дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Слоўнікавыя словы ў ЦЭ/ЦТ па беларускай мове

Капылоў расказаў, што тэкст падабраны спецыяльна да Года міру і стварэння, у ім будзе паказана прыгажосць Беларусі.

У розных краінах 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ініцыятыва накіравана на прызнанне і заахвочванне да выкарыстання родных моў.

Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ. Дзякуй, што дачыталі да канца. Мы рады, што адказалі на вашы пытанні.

Відэакурсы па беларускай мове


Не прапускай важныя навіны і падпісвайся на наш YouTube, ВК, Instagram, Telegram, Facebook.

***

Калі хочаце апублікаваць гэты тэкст на сваім сайце або ў сацыяльнай сетцы, звяжыцеся з намі па адрасе info@adukar.by. Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!