Войти
Централизованное тестирование

Вось якія тэмы былі ў ЦЭ па беларускай мове 2023 года. Трымайце іх пералік і відэаўрокі для паўтарэння

Цэнтралізаваны экзамен па беларускай мове ў гэтым годзе прайшоў паспяхова: 100 балаў атрымалі 413 выпускнікоў. У сярэднім усе навучэнцы выканалі правільна каля 70% заданняў ад іх агульнай колькасці. І ў абітурыентаў 2024 года ёсць магчымасць стаць 100-бальнікам у наступным годзе. Вось спіс тэм, якія сустрэліся ў ЦЭ па беларускай мове.

Частка А

А1 — правапіс вялікай і малой літар.

А2 — правапіс у/ў.

А3 — правапіс мяккага знака і апострафа.

А4 — правапіс складаных назоўнікаў.

А5 — правапіс складаных прыметнікаў.

А6 — правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.

А7 — правапіс не са словамі розных часцін мовы.

А8 — асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.

А9 — працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

А10 — знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

А11 — знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.

А12 — знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі.

А13 — знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі.

А14 — знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа.

А15 — знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа.

А16 — знакі прыпынку паміж часткамі складанага бяззлучнікавага сказа.

А17 — знакі прыпынку паміж часткамі складанага сказа з рознымі відамі сувязі.

А18 — знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.

Выкладчыца Ірына Піскун разбірае ўсе тэмы, што былі вышэй, у адным відэа

Частка В

В1 — арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (аканне).

В2 — арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (яканне).

В3 — арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (вымаўленне і правапіс зычных).

В4 — арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс).

В5 — назоўнікі першага скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў.

В6 — правапіс колькасных лічэбнікаў.

В7 — аднасастаўныя сказы, іх будова.

В8 — слова, яго лексічнае значэнне.

В9 — фразеалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

В10 — марфемная будова слова.

В11 — спосабы ўтварэння слоў.

В12 — функцыянальныя стылі маўлення.

В13 — спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.

В14 — паронімы.

В15 — вымаўленне і правапіс зычных, іх спалучэнняў.

В16 — несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

В17 — скланенне і правапіс займеннікаў.

В18 — правапіс дзеясловаў з суфіксамі -ава- (-ява), -оўва- (-ёўва-), -ыва- (-іва-), -ва.

В19 — утварэнне дзеепрыметнікаў залежнага стану.

В20 — ужыванне злучнікаў.

В21 — часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс.

В22 — спосабы выражэння выказніка.

Давайце паўторым вывучанае!

***

Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ. Дзякуй, што дачыталі да канца. Мы рады, што адказалі на вашы пытанні.

Відэакурсы па беларускай мове

ЦТ анлайн

***

Калі хочаце апублікаваць гэты тэкст на сваім сайце або ў сацыяльнай сетцы, звяжыцеся з намі па адрасе info@adukar.com. Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!