Войти
Абитуриенту

Фразеалагізмы, якія сустрэліся ў ЦТ 2022 па беларускай мове

На ЦТ па мове рэгулярна сустракаюцца заданні на фразеалагізмы. Каб вы добра падрыхтаваліся да ЦЭ ці ЦТ па беларускай мове, прапаноўваем азнаёміцца з тымі фразеалагізмамі, якія былі ў тэстах 2022 года.

Адкуль ні вазьміся — нечакана, раптам; як снег на галаву, як Піліп з канапель, ні з таго ні з сяго.

Адчыніць вакно ў свет — даць свабодны доступ, даць шырокія магчымасці для развіцця.

Адыграць ролю — мець значэнне, аказаць уздзеянне.

Біць лынды — гультаяваць, бяздзейнічаць.

Браць пад крыло — дапамагаць каму-небудзь, апекаваць.

Будаваць паветраныя замкі — планаваць нерэальнае, нездзяйсняльнае.

Валіцца з ног — быць знясіленым, вельмі слабым.

Вочы разбягаюцца — калі хто-небудзь не можа засяродзіцца на чым-небудзь адным з мноства прадметаў, разнастайнасці ўражанняў.

Вушы вянуць — прыкра, непрыемна слухаць што-небудзь.

Выбыць (выйсці) са строю — страціць працаздольнасць, баяздольнасць;перастаць дзейнічаць, зламацца.

Вынесці за дужкі — не лічыць каго- ці што-небудзь састаўной часткай чаго-небудзь, прадметам увагі, аналізу і пад.

Галава ходырам ходзіць — хто-небудзь страціў здольнасць цвяроза разважаць ад мноства спраў, перажыванняў.

Да ніткі — абкарасці, абрабаваць каго-небудзь.Дарога адкрыта — усё магчыма, усё залежыць ад чалавека.

Дзе наша не прападала — выказванне рашучасці перад прыняццем якога-небудзь рашэння.

Дзе сядзеш там і злезеш — пра чалавека, якога немагчыма да чаго-небудзь прымусіць.

Душа не прымае — няма схільнасці, сімпатыі да каго- ці чаго-небудзь.

Дым каромыслам — шум, беспарадак, сумятня.

Месца пад сонцам — права на існаванне, трывалае, высокае месца ў грамадстве.

Звярнуць горы — выканаць празмерна вялікую работу, справу.

Кінуць вокам — як толькі можна ўбачыць (пра адлегласць), як толькі далёка бачыць вока.

Колькі было сілы — максімальна напружваючыся, напружваючы ўсю моц, усю сілу.

Куды вочы глядзяць — не выбіраючы шляху, дарогі, куды папала; без мэты.

Куды гэта варта — вельмі дрэнна, непрыстойна.

Куды ні шло — ладна, няхай будзе гэтак.

Наводзіць масты — наладжваць кантакты з кім-небудзь.

Ногі кормяць — чыя-небудзь плённая праца патрабуе бегатні, амаль сталага знаходжання ў руху.

Падводныя камяні — скрытая, невядомая перашкода.

Папасціся на вочы — выпадкова прыцягнуць чыю-небудзь увагу.

Першыя крокі — самы пачатак якіх-небудзь дзеянняў або дзейнасці.

Пішы прапала — пра што-небудзь безнадзейнае, згубленае.

Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы.

Рукі не даходзяць — няма часу зрабіць што-небудзь.

Узяцца за гуж — пачаць якую‑небудзь сур’ёзную справу.

Хоць гаць гаці — вельмі многа, вялікая колькасць каго- або чаго-небудзь.

Што праўда то праўда — сапраўды, на самой справе.

Як на заказ — пра тое, што адпавядае якому‑небудзь патрабаванню, з’яўляецца ўзорным, выдатным.

Даведайся аб нашых курсах падрыхтоўкі да ЦТ і ЦЭ. Дзякуй, што дачытаў да канца. Мы рады, што адказалі на твае пытанні.

ЦТ анлайн

Відэакурсы па беларускай мове

Не прапускай важныя навіны і падпісвайся на наш YouTube, ВК, Instagram, Telegram, Facebook.

***

Калі хочаце апублікаваць гэты тэкст на сваім сайце або ў сацыяльнай сетцы, звяжыцеся з намі па адрасе info@adukar.by. Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!