Войти
Абитуриенту

Шукаем беларускія адпаведнікі рускім фразеалагізмам: больш за 50 выразаў, якія зробяць ваша маўленне сакаўным

Фразеалагізмы гатовыя моўныя адзінкі, у большасці выпадкаў з пераносна-вобразным значэннем, вядомыя носьбітам мовы. Іх нельга ўзяць і перакласці, напрыклад, з рускай мовы на беларускую, а толькі падабраць адпаведнікі. Прапаноўваем пазнаёміцца з беларускімі фразеалагізмамі, значэнне якіх адпавядае рускім.

Бабушкины сказки — плёткі старой цёткі; забабоны старой жоны; грушы на вярбе; смаляны дуб.

Была не была — хай будзе, што будзе; што будзь, то і дзейся; Бог бацька; было не было.

Всякая всячина — збор каляда; усё усякае; усякае рознае.

В чём душа держится — кісялёвыя ногі; жыццё на нітку павесіў; хоць калочкам падапры.

Кот наплакал — з жабіны прыгаршчы; зайцу на закуску; у адну столку; можна на пальцы спячы; толькі вочы мачаць; як кату пад’есці; як вароне на хвасце паднесці; камарова жменя; з макавае зярнятка; вераб’ю раз дзеўбануць.

Ни кола ни двора — ні хаты ні лапаты; ні вала ні кала; ні плоту ні азяроду; ні курчаці ні парасяці; няма ні каліва; ні былінкі ні парасінкі.

От горшка два вершка — кату па пяту, вераб’ю па калена; пчале па крыле; раку па вусы; ад зямлі не адрос; кавалер — кату па каўнер.

Проще пареной репы — як абаранак з’есці; як хлеба з маслам з’есці; як сабаку муху схапіць; як лапаць сплесці.

Смех да и только — смеху варта; пацеха дый годзе; пацеха з меха.

Снять стружку — прачуханкі (прачуханца) даць; пытлю даць; навуку даць.

Умирать со смеху — з рогату канчацца; ад смеху заходзіцца (лопаць); са смеху кіснуць; бакі рваць; за жывот брацца; кішкі з рогату рваць; покатам класціся.

Хоть шаром покати — ні ўзяць ні ўцяць; як вымецена; няма за што рукі зачапіць.

Ходить по струнке — па дроце хадзіць; па адной дошчачцы скакаць.

Чепуху молоть — гарох з капустаю мяшаць; сем карабоў навезці; смалянога дуба плесці; кашалі з лапцямі плесці; рабой кабыле сон расказваць.

Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ. Дзякуй, што дачыталі да канца. Мы рады, што адказалі на вашы пытанні.

Відэакурсы па беларускай мове

ЦТ анлайнYouTubeВКInstagramTelegramFacebook

***

Калі хочаце апублікаваць гэты тэкст на сваім сайце або ў сацыяльнай сетцы, звяжыцеся з намі па адрасе info@adukar.by. Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!