У гэтым годзе тэсты ЦЭ і ЦТ па беларускай мове складаюцца з 40 заданняў: 18 — у частцы А, 22 — у частцы В. Мы паглядзелі, якія былі пытанні ў ДРТ-2023 і склалі спіс тэм для паўтарэння ў тым жа парадку, у якім яны сустрэліся ў тэсце. А яшчэ падабралі навучальныя відэа, каб вам было прасцей паўтараць матэрыял.
Спецыфікацыя па беларускай мове
Частка А
Правапіс вялікай і малой літары
Правапіс у/ў
Мяккі знак і апостраф
Правапіс назоўнікаў разам, праз злучок
Правапіс прыметнікаў разам, праз злучок
Правапіс прыслоўяў
Не са словамі розных часцін мовы
Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі
Коска пры адасобленых членах сказа
Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі словамі і словазлучэннямі і ўстаўнымі канструкцыямі
Знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа
Знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа
Знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа
Знакі прыпынку ў складаным сказе з рознымі відамі сувязі частак
Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
Частка В
Правапіс О, Э, А
Правапіс Е, Ё, Я
Правапіс зычных
Падвоеныя і падоўжаныя зычныя
Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў
Скланенне лічэбнікаў
Асабовыя формы дзеяслова
Значэнне фразеалагізмаў
Марфемны разбор слоў
Спосабы ўтварэння слоў
Стыль тэксту
Сродкі сувязі сказаў у тэксце
Паронімы
Асіміляцыя зычных гукаў (суседняя мяккасць)
Ступені параўнання прыметнікаў
Адмоўныя займеннікі
Суфіксы дзеясловаў -ыва-, -ва-
Утварэнне і правапіс дзеепрыметнікаў
Часціца як службовая часціна мовы
Ужыванне часціц не, ні
Спосабы выражэння дзейніка і выказніка
Больш відэа глядзіце ў плэйлісце на канале Адукар
Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ 2024. Дзякуй, што дачыталі да канца. Мы рады, што адказалі на вашы пытанні.
Выніковыя заняткі перад ЦТ 2023
***
Калі хочаце апублікаваць гэты тэкст на сваім сайце або ў сацыяльнай сетцы, звяжыцеся з намі па адрасе info@adukar.by. Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі.