У гэтым годзе 10,7 тысяч абітурыентаў здавалі цэнтралізаваны экзамен па беларускай мове. Максімальны бал атрымалі 264 выпускнікі, сярэдні ж бал — 65,6.
Нагадаем, тэст па беларускай мове складаецца з 18 заданняў часткі А і 22 заданняў часткі В. На яго выкананне адводзіцца 120 хвілін.
Вось спіс тэм, якія былі ў тэстах 2025 года.
А1. Антонімы
А2. Правапіс вялікай і малой літар
А3. Правапіс у/ў
А4. Правапіс мяккага знака і апострафа
А5. Правапіс складаных назоўнікаў (разам і праз злучок)
А6. Правапіс складаных прыметнікаў (разам і праз злучок)
А7. Правапіс не (ня-) з дзеепрыслоўямі, дзеепрыметнікамі і прыслоўямі
А8. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
А9. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
А10. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі
А11. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі
А12. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі
А13. Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі канструкцыямі
А14. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах
А15. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназалежных сказах
А16. Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах
А17. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак
А18. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
В1. Правапіс галосных о, э, а
В2. Правапіс галосных е, ё, я
В3. Вымаўленне і правапіс зычных гукаў, іх спалучэнняў
В4. Падоўжаныя зычныя, ix вымаўленне i прaвaпіс
В5. Скланенне і правапіс лічэбнікаў
В6. Правапіс прыслоўяў i спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў
В7. Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс
В8. Дзейнік i выказнік, спосабы ix выражэння
В9. Вымаўленне і правапіс зычных гукаў
В10. Спосабы ўтварэння слоў
В11. Фразеалагізмы (іх значэнне)
В12. Функцыянальныя стылі маўлення (навуковы, афіцыйны, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы)
В13. Сродкі сувязі сказаў у тэксце
В14. Паронімы
В15. Haзоўнікі 2-га скланення, правапіс ix склонавых канчаткаў
В16. Правапіс -н-, -нн- у прыметніках
В17. Скланенне займеннікаў сам і самы
В18. Змяненне дзеясловаў І і ІІ спражэнняў
В19. Утварэннеі правапіс дзеепрыслоўяў
В20. Ужыванне прыназоўнікаў
В21. Марфемная будова слова
В22. Спосабы выражэння акалічнасці
***
Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ 2026. Дзякуй, што дачыталі да канца.
Каталог універсітэтаў і каледжаў Беларусі
Тэсты для выбару прафесіі і індывідуальная кансультацыя псіхолага-профарыентолага
***