Войти
Абитуриенту

Як вучыць правілы па беларускай мове

Здаецца, запамінаеш правілы, а памылкі ў працах па мове ўсё роўна праскокваюць? Тады чытай, як вучыць правілы па беларускай мове, каб яны не забыліся да ЦТ ці кантрольнай. Скажам адразу: завучваць выключэнні і рашаць тэсты мала. Каб не рабіць памылак, трэба навучыцца бачыць арфаграмы і пунктаграмы і падбіраць адпаведнае правіла.

З чаго пачаць?

Вазьмі сшытак ці блакнот, дзе будзеш канспектаваць. Рабi гэта ў зручнай для цябе форме: алгарытмы, схемы, малюнкі. Таксама вазьмі ў бібліятэцы ці спампуй школьныя падручнікі, каб па іх паўтараць матэрыял. Пачак стыкераў і плотны картон спатрэбяцца для дадатковых картак. Не лішне ўзброіцца добрым настроем і ўпэўненасцю, тады вучоба будзе ў радасць.

Ну, пачынаем…

Уважліва прачытай правіла, а затым перакажы яго. Не зубры, а намагайся запомніць усе пункты, звязаць разам. Затым правер сябе і перанясі правіла ў канспект. Скарачай, пішы схематычна. Але каб ты мог, гледзячы на запіс, лёгка ўзнавіць сутнасць правіла.

Без практыкі нікуды

Абавязкова замацоўвай правілы. Спачатку выканай пару практыкаванняў. Знайдзі ў падручніку заданне кшталту «Прачытайце і патлумачце правапіс слоў (знакаў прыпынку)». Гэта дапаможа ўсвядоміць правіла на канкрэтных прыкладах. Пасля выканай другое практыкаванне, дзе трэба на месцы пропускаў уставіць патрэбную літару ці знак прыпынку. Так ты навучышся падбіраць патрэбны пункт правіла да арфаграмы цi пунктаграмы.

Дадатковы матэрыял

Запомніць выключэнні і «цяжкія» словы дапамогуць стыкеры. Трымай іх перад вачыма, пакуль не вывучыш. Старайся запісваць сапраўдныя выключэнні, а не проста ўсе прыклады з правіла, бо рызыкуеш заклеіць стыкерамі ўсю кватэру і нічога не вывучыць.

Прыклады па тэме «Правапіс прыслоўяў і блізкіх да іх слоў» добра кладзецца на карткі. Запішы словы з аднаго боку карткі (абавязкова зрабі пропуск на месцы арфаграмы), а з другога пазнач, як правільна пісаць — разам, асобна, праз злучок. Цягні картку, выбірай адказ, а потым правярай сябе. Усё проста! Завядзі такія карткі па ўсіх тэмах, дзе ёсць цяжкасці ў напісанні слоў.

Раз-пораз паўтарай тэорыю, рашай тэсты, тады ЦТ ці экзамен па беларускай мове цябе не напалохаюць. Карыстайся сэрвісам ЦТ онлайн, каб набіць руку і падрыхтавацца да тэсціравання. Рашаць заданні ЦТ па беларускай мове лепш пасля таго, як адпрацуеш правіла на практыкаваннях. Напрыклад, на аканне-яканне выканай заданні А1, А2 за апошнія гады. Тады матэрыял дакладана застанецца ў галаве да самага ЦТ ці экзамену.

Таксама далучайся да нашай суполкі Укантакце, дзе знойдзеш шмат карыснай інфармацыі!

Дзякуй, што дачытаў да канца. Мы рады быць карыснымі. Каб даведацца больш цікавага, глядзі наступныя матэрыялы:

Каталог учебных заведений Адукар

ЦТ онлайн: решай авторские тесты и готовься к ЦТ

Готовься к ЦТ с видеоуроками Адукар

Не прапускай важныя навіны і падпісвайся на наш YouTube, ВК, Instagram, Telegram, Facebook і апавяшчэнні на adukar.by.

***

Калі хочаце размясціць гэты тэкст на сваім сайце ці ў сацыяльнай сетцы, звяжыцеся з намі па адрасе info@adukar.by. Перадрукоўка матэрыялаў магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!