Войти
Централизованное тестирование

Якія тэмы сустрэліся ў другім этапе РТ па беларускай мове

Штогод РІКВ публікуе спецыфікацыі для падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ, дзе пералічаны тэмы, на аснове якіх будуць складацца тэсты экзаменаў. Аднак не ўсе яны сустрэнуцца ў тэстах. Мы паглядзелі, якія заданні былі ў другім этапе РТ па беларускай мове, і склалі для вас пералік тэм для паўтарэння.

А1. Антонімы

А2. Ужыванне вялікай літары

А3. Правапіс у-ў

А4. Правапіс мяккага знака і апострафа

А5. Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс

А6. Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў

А7. Правапіс часціцы не з рознымі часцінамі мовы

А8. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове

А9. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

А10. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі

А11. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі

А12. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі

А13. Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі

А14. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах

А15. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназалежных сказах

А16. Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах

А17. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі

А18. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай

Спецыфікацыя для падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ па беларускай мове ў 2024 годзе

В1. Правапіс галосных о, э, а

В2. Правапіс галосных е, ё, я

В3. Вымаўленне і правапіс спалучэнняў зычных

В4. Падоўжаныя зычныя і іх правапіс

В5. Скланенне і правапіс колькасных лічэбнікаў

В6. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў

В7. Ужыванне і правапіс часціц не і ні

В8. Аднасастаўныя сказы, іх будова

В9. Правапіс дзеясловаў з суфіксамі -ава- (-ява-), -ыва- (-іва-), -ва-

В10. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў

В11. Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні

В12. Стылі маўлення

В13. Сродкі сувязі сказаў ў тэксце

В14. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы

В15. Глухія і звонкія зычныя гукі

В16. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення

В17. Прыметнік як самастойная часціна мовы. Пачатковая форма прыметніка

В18. Скланенне і правапіс займеннікаў

В19. Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне і правапіс

В20. Службовыя часціны мовы

В21. Марфемы як структурна значымыя часткі слова

В22. Спосабы выражэння галоўных і даданых членаў сказа

Для падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ карыстайцеся тэстамі ў ЦТ анлайн, нашымі відэаўрокамі па беларускай мове, а таксама электроннай версіяй падручнікаў за мінулыя гады.

***

На вясновых канікулах у Адукары пройдзе бясплатны ЦЭ/ЦТ-форум па 9 прадметах, сярод якіх і беларуская мова. Эфір па мове адбудзецца 23 сакавіка.

***

Даведайцеся пра нашы выніковыя заняткі перад ЦЭ і ЦТ 2024. Дзякуй, што дачыталі да канца. Мы рады, што адказалі на вашы пытанні.

Каталог універсітэтаў і каледжаў Беларусі

Тэсты для выбару прафесіі і індывідуальная кансультацыя псіхолага-профарыентолага

***

Калі хочаце апублікаваць гэты тэкст на сваім сайце або ў сацыяльнай сетцы, напішыце нам на адрас info@adukar.com. Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!