Цэнтралізаваны экзамен па беларускай мове ў гэтым годзе прайшоў паспяхова: 100 балаў атрымалі 413 выпускнікоў. У сярэднім усе навучэнцы выканалі правільна каля 70% заданняў ад іх агульнай колькасці. І ў абітурыентаў 2024 года ёсць магчымасць стаць 100-бальнікам у наступным годзе. Вось спіс тэм, якія сустрэліся ў ЦЭ па беларускай мове.
Частка А
А1 — правапіс вялікай і малой літар.
А2 — правапіс у/ў.
А3 — правапіс мяккага знака і апострафа.
А4 — правапіс складаных назоўнікаў.
А5 — правапіс складаных прыметнікаў.
А6 — правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў.
А7 — правапіс не са словамі розных часцін мовы.
А8 — асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове.
А9 — працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
А10 — знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.
А11 — знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.
А12 — знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі.
А13 — знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі.
А14 — знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа.
А15 — знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа.
А16 — знакі прыпынку паміж часткамі складанага бяззлучнікавага сказа.
А17 — знакі прыпынку паміж часткамі складанага сказа з рознымі відамі сувязі.
А18 — знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.
Частка В
В1 — арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (аканне).
В2 — арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (яканне).
В3 — арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (вымаўленне і правапіс зычных).
В4 — арфаграфічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы (падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс).
В5 — назоўнікі першага скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў.
В6 — правапіс колькасных лічэбнікаў.
В7 — аднасастаўныя сказы, іх будова.
В8 — слова, яго лексічнае значэнне.
В9 — фразеалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
В10 — марфемная будова слова.
В11 — спосабы ўтварэння слоў.
В12 — функцыянальныя стылі маўлення.
В13 — спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.
В14 — паронімы.
В15 — вымаўленне і правапіс зычных, іх спалучэнняў.
В16 — несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
В17 — скланенне і правапіс займеннікаў.
В18 — правапіс дзеясловаў з суфіксамі -ава- (-ява), -оўва- (-ёўва-), -ыва- (-іва-), -ва.
В19 — утварэнне дзеепрыметнікаў залежнага стану.
В20 — ужыванне злучнікаў.
В21 — часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс.
В22 — спосабы выражэння выказніка.
***
Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ. Дзякуй, што дачыталі да канца. Мы рады, што адказалі на вашы пытанні.
***