Войти
Психология

Адукацыя не вызначае лёс

Інжынер-перакладчык, каморнік-літаратар, слесар-драматург і іншыя спецыялісты, якія ўрэшце знайшлі сваё пакліканне

Выбар прафесіі — вельмі адказная справа, з гэтым пагодзяцца ўсе. Калі вашы мары цалкам супадаюць з рэаліямі абранай прафесіі, то праблем няма. А вось што рабіць, калі душа ляжыць да адной справы, а бацькі, родныя і настаўнікі бачаць вас у зусім іншай сферы? Ды і самому цяжка вызначыцца, як будзе насамрэч лепш.

Галоўнае ў гэтай справе — не адчайвацца. Практыка паказвае, што прафесія не заўжды вызначае вашу будучыню. Мяркуйце самі.

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль скончыў толькі польскую сямігодку, увесь астатні час займаўся самаадукацыяй: кніжка была з ім заўжды.

Па сучасных мерках Максім Танк атрымаў толькі сярэднюю адукацыю: вучыўся ў польскай школе, беларускай і рускай гімназіях. І гэта акалічнасць не змяншае мастацкай вартасці ягоных твораў, што пацвярджае званне народнага паэта Беларусі.

Так здарылася, што і Васіль Быкаў не атрымаў іншай адукацыі, акрамя школьнай. Праз адмену дзяржаўнай стыпендыі, што з’яўлялася для яго адзіным сродкам існавання, ён вымушаны быў пакінуць скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Але гэта ніяк не паўплывала на яго творчы талент і не перашкодзіла стаць сусветна вядомым пісьменнікам.

Калі папярэднія прыклады пацвярджаюць, што адсутнасць дыплома не гаворыць пра недахоп ведаў, здольнасцей і таленту, то наступны шэраг знакамітых імёнаў паслужыць узорам таго, што праславіцца можна і па-за межамі атрыманай прафесіі.

Іван Шамякін, народны пісьменнік Беларусі, першапачаткова скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў. Пасля вайны яму нават давялося папрацаваць настаўнікам, паралельна атрымліваючы педагагічную адукацыю. Хаця большасць беларусаў ведае яго як таленавітага празаіка.

Іван Шамякін з чытачамі

Максім Гарэцкі — пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца, лексікограф наогул служыў каморнікам, чарцёжнікам землеўпарадкавальных камісій на Віленшчыне. І толькі пасля Першай сусветнай вайны ўшчыльную заняўся літаратурнай, выкладчыцкай і даследчай дзейнасцю.

Палатно Анатоля Змітравіча Крывенка «Максім Гарэцкі. Літаратар, грамадскі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння»

Перш чым стаць знакамітым драматургам, пісьменнікам і тэатральным дзеячам, Аляксей Дудараў рабіў слесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе.

Імя легендарнага беларускага спевака, тэнара Міхала Забэйды-Суміцкага вядома больш за межамі нашай краіны. Акрамя класічных твораў, спявак выконваў фальклорныя кампазіцыі, спрыяючы тым самым папулярызацыі беларускай народнай песні. Гэта наш адказ Прохару Шаляпіну. Дык вось пан Міхал па першай адукацыі быў настаўнікам, а па другой — юрыстам. Але любоў да спеваў узяла верх, і замест юрыспрудэнцыі ён абраў оперны тэатр.

Для Уладзіміра Скарынкіна, беларускага паэта і перакладчыка, прыгожае пісьменства і грамадзянская авіяцыя — дзве любімыя справы, у якіх ён дасягнуў поспеху. Уладзімір Максімавіч пераклаў «Боскую камедыю» Дантэ, «Кнігу песень» Петраркі і паэмы Джорджа Байрана «Дон Жуан» і «Прароцтва Дантэ».

Мусіць, няма ніводнага беларуса, які б не чуў легендарных «Песняроў». Мала таго, што мастацкі кіраўнік ансамбля Уладзімір Мулявін па нацыянальнасці не беларус, а рускі, да таго ж без спецыяльнай адукацыяі: з музычнага вучылішча яго адлічылі праз захапленне джазам.

Калі ХХ стагоддзе для вас не прыклад, то заўважым, што ва ўсе часы атрыманая адукацыя не будзе пазбаўляць права выбіраць іншую сферу дзейнасці і дасягаць вялікіх поспехаў.

Беларуская біятланістка, гонар нацыі Дар’я Домрачава з самага дзяцінства аддае перавагу спорту, аднак мае дзве вышэйшыя адукацыі, атрыманыя ў БДЭУ.

Наогул БДЭУ рыхтуе будучых спецыялістаў, як выявілася, не толькі для эканамічнай сферы. Удзельнікі шоу «Stand up» Слава Камісаранка і Ваня Усовіч вучыліся ў гэтай вну.

Слава Камісаранка
Ваня Усовіч

Спявак Макс Корж цэлыя два гады правучыўся на факультэце міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта, але прага да музыкі аказалася мацнейшай. У справе наладжвання адносін са слухачом ён выйшаў сапраўдным профі.

Нават у сталым узросце можна вярнуцца да захапленняў дзяцінства. Што і зрабіў беларускі мастак-самавучка Раман Федасенка. Вучыўся маляваць па кнігах.

«Вуліца Леніна, поўнач»

Шмат гадоў ён прысвяціў мота-турызму, гэта, безумоўна, увасобілася ў ягоных карцінах.

«На адзіноце»

Як бачыце, даюць плён самаразвіццё і ўдасканальванне, а не факт наяўнасці дыплома. Таксама паспяхова можна сумяшчаць і некалькі спраў на прафесійным узроўні.

Перепечатка материалов с сайта adukar.by возможна только с письменного разрешения редакции. info@adukar.by

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!