Войти
Централизованное тестирование

9 дапаможнікаў і зборнікаў ЦТ па беларускай мове, якія дапамогуць атрымаць высокі бал

Вучні, якім плануюць здаваць ЦТ па беларускай мове, маюць шырокі выбар падручнікаў, дапаможнікаў і зборнікаў тэстаў. Не абавязкова набываць іх усе. Часта яны замяняюць адзін аднаго. Падкажам некалькі самых неабходных, у якім матэрыял пададзены зразумела і грунтоўна. Менавіта іх раяць выкладчыкі беларускай мовы Адукара.

Дапаможнікі і падручнікі для падрыхтоўкі да ЦТ

«Беларуская мова. Дапаможнік-рэпетытар для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання» В. П. Красней

Гэта адзін з лепшых дапаможнікаў для абітурыентаў. Тут ёсць змястоўная тэарэтычная частка і розныя практычныя заданні. Усе матэрыялы стасуюцца са спецыфікацыяй ЦТ, а практыкаванні падобныя на тэсты, якія сустракаюцца ў цэнтралізаваным тэсціраванні. Кнігу можна знайсці ў GoogleBooks у электронным выглядзе. У кніжных крамах яе зараз знайсці складана. Але можна пашукаць у абмеркаванні Адукара, дзе абітурыенты мінулых гадоў аддаюць або прадаюць за невялікія кошт свае падручнікі.

Как ты планируешь готовиться к ЦТ / ЦЭ?Что насчёт того, чтобы прокачать свои баллы на групповых занятиях с крутыми преподавателями? Мы проводим занятия и в Минске, и онлайн, чтобы у всех был шанс качественно подготовиться. Будем раскладывать теорию по полочкам и решать много тестов. На пробное занятие можно прийти БЕСПЛАТНО!Узнать подробности и записаться!

«Беларуская мова: поўны курс для падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання i экзамену» С. I. Цыбульская

На замену папярэдняй кнізе можна разглядзець дапаможнік С. І. Цыбульскай. У ім таксама грунтоўна пададзена ўся неабходная тэорыя і прапанаваны практыкаванні для замацавання і праверкі ведаў. Набыць падручнік можна за 9 рублёў у анлайн-краме або ў кнігарне твайго горада. Таксама ёсць наіноўшае выданне за 12 рублёў.

«Беларуская мова. ЦТ за 60 урокаў» В. М. Сіўковіч

Для самастойнай падрыхтоўкі падыдзе кніга, якая падзяляецца на 60 заняткаў. У кожным уроку ёсць правілы, тлумачэнні і тэставыя заданні. Тэорыя пададзена вельмі зразумела для вучняў любога ўзроўню. А практычная частка падобна да сапраўднага ЦТ. У канцы дапаможніка ёсць праверачны тэст з адказамі. «Беларуская мова. ЦТ за 60 урокаў» каштуе каля 12,9 рублёў.

«Беларуская мова ў табліцах і схемах. Для школьнікаў» В. П. Красней

Калі патрэбна проста добрая кніжка з усімі правіламі беларускай мовы, можна набыць гэты дапаможнік. Інфармацыя ў ім пададзена ў сціслых табліцах і зразумелых схемах. «Беларуская мова ў табліцах і схемах. Для школьнікаў» каштуе каля 9,9 рублёў.

«Правілы белаускай арфаграфіі і пунктуацыі» ад Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі

Пад рукой у любога, хто вывучае мову, таксама павінен быць афіцыйны спіс правіл. Ён быў выдадзены ў 2008 годзе, калі выйшаў Закон Рэспублікі беларусь ад 23 ліпеня. Там максімальна поўна прапісаны правілы арфаграфіі і пунктуацыі. Менавіта на іх абапіраюцца складальнікі ЦТ. Кнігу можна знайсці ў крамах, але ёсць бясплатны электронны варыянт.

«Беларуская мова: усе складаныя тэмы» С. С. Клундук, Н. Р. Якубук

Калі хочаш разабрацца ў правілах беларускай мовы на 100 адсоткаў, будзе карысным гэты невялічкі дапаможнік. Аўтары вылучылі самыя складаныя тэмы і падрыхтавалі больш падрабязны разбор кожнай. Усё змешчана ў табліцах з прыкладамі. Кніжка падыдзе і тым, хто ўдзельнічае ў алімпіядах. Набыць можна ў інтэрнэт-краме Белкнігі за 3 рублі.

Таксама пры падрыхтоўцы да ЦТ спатрэбяцца розныя слоўнікі, асабліва арфаграфічны, перакладны і тлумачальны. Але набываць іх не абавязкова. Карыстайся электронным слоўнікам skarnik.by або каталогам slounik.org.

Зборнікі ЦТ па беларускай мове

Для падрыхтоўкі да ЦТ будзе мала толькі тэорыі. Трэба навучыцца выконваць тэсты. Гэта можна зрабіць з дапамогай зборнікаў ЦТ, у якіх змешчаны варыянты розных гадоў.

«Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова. Поўны зборнік тэстаў. 2016−2020 гады»

Зборнік уключае 50 тэстаў, якія былі на цэнтралізаваным тэсціраванні з 2016 па 2020 гады. Каштуе ён 14,90 у oz.by. У выданні прыведзены таксама ўзоры бланка адказаў, выкарыстанне якіх дапаможа авалодаць навыкамі запаўнення бланка і пазбегнуць тэхнічных памылак пры афармленні адказаў на тэсціраванні.

Асобна можна набыць зборнікі ЦТ 2021 (за 8,54 BYN) і 2022 (за 12,60 BYN) года. Рашаць тэсты таксама можна ў ЦТ анлайн і ў нашай суполцы па беларускай мове Вконтакте.

Спасибо, что дочитал до конца. Мы рады, что были полезны. Чтобы получить больше информации, посмотри ещё:

Каталог учебных заведений Адукар

ЦТ онлайн

Курсы подготовки к ЦТ и ЦЭ 2023

Не пропускай важные новости и подписывайся на наш YouTube, ВК, Instagram, Telegram, Facebook и уведомления на adukar.by.

***

Если хотите разместить этот текст на своём сайте или в социальной сети, свяжись с нами по адресу info@adukar.by. Перепечатка материалов возможна только с письменного согласия редакции.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!