У студзені сетка кнігарняў «Белкніга» апублікавала спіс самых прадаваных у 2019 годзе кніг — беларускамоўных і не толькі. Адукар вырашыў пазнаёміць цябе з імі, каб ты быў у тэме. І, магчыма, зацікавіўся некаторымі творамі.
«Міг бясконцасці 2: бясконцасць любові, бясконцасць смутку», Наталля Батракова
Другая частка рамана «Міг бясконцасці» выйшла ў маі 2019 года тыражом 4 000 асобнікаў і была раскуплена праз 11 дзён пасля рэлізу. Кніга распавядае пра двух закаханых і перэпетыях іх лёсу. Галоўная гераіня (Каця Праскурына) ўпэўнена, што яе каханы (Вадзім Ладышаў) ніколі не даруе ёй мінулую крыўду. Галоўнае для яе зараз — захаваць дзіця, якім узнагародзіла каханне. Вадзім насамрэч даўно дараваў і спрабуе адшукаць яе для прымірэння. Але, калі знаходзіць, то ў іх жыццё ўмешваецца падступны персанаж з мінулага.
«Гары Потэр і філасофскі камень», Джаан Роўлінг
Першы раман з культавай серыі твораў англійскай пісьменніцы Дж. К. Роўлінг выйшаў у студзені 2019 года на беларускай мове тыражом 2 000 асобнікаў. І за гэты ж месяц яго раскупілі, зараз кніга на дадрукоўцы. Гэта першая спроба перакладу знакамітага рамана. Пакуль што для Гары Потэра магіі не існуе. Сірата жыве з невыноснымі сваякамі і іх сынам Дадлі. Яго пакой — маленькая камора пад лесвіцай. Адзінаццаць гадоў ніхто не святкуе яго дзень народзінаў. Але нарэшце ў жыцці адбываюцца змены. Сава прыносіць ліст-запрашэнне ў неверагоднае месца пад назвай Хогвартс — Школу чарадзейства і магіі. Там хлопчык знаходзіць сяброў і з ім здараюцца незвычайныя прыгоды.
«Залатыя правілы народнай культуры», Аксана Катовіч і Янка Крук
Белкніга не паведамляе, якім тыражом выйшла гэтая кніга. Гэта своеасаблівы звод правіл, прадпісанняў і забаронаў, якія сфарміраваліся ў традыцыйнай культуры усходнеславянскіх народаў за некалькі вякоў. Таму калі ты цікавішся этнаграфіяй, гэтая праца будзе табе карыснай.
«Мова», Віктар Марціновіч
«Баявік» пра беларускую мову быў лідарам продажу ў год выдання — 2014. Па словах самога аўтара, гэты твор спрабуе адказаць на балючыя пытанні, якія наспелі ў нашым грамадстве. Асноўнае з іх — мова. Падзеі ў творы адбываюцца ў Мінску ў 4741 годзе па кітайскім календары. Мінск больш не сталіца Беларусі. Тэрыторыя нашай краіны з’яўляецца часткай паўночна-заходніх зямель саюзнай расійска-кітайскай дзяржавы. Слова «Беларусь» забыта, а мова знаходзіцца пад забаронай. Праз мяжу перадаюць нейкія скруткі і распаўсюджваюць іх у падполлі. А прадстаўнікі дзяржнаркакантролю спрабуюць спыніць дзейнасць кантрабандыстаў.
«Майстар і Маргарыта», Міхаіл Булгакаў
Не знікае ў беларускага чытача цікавасць да рускамоўнага варыянта раманта «Майстар і Маргарыта». Гэта класічны твор набываюць нават пасля таго, як чыталі ў школе. Каб ужо будучы дарослым перачытаць і пераасэнсаваць некаторыя незразумелыя ў юнацтве моманты. Па сюжэце кнігі ў Маскву 20 стагоддзя прыязджае Сатана і ў горадзе пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы. У аповед арганічна ўпісана навэла па матывах Новага Запавету, якую быццам бы прыдумаў адзін з персанажаў - майстар. Кніга з захапляльным сюжэтам, глыбокім сэнсам і своеасаблівай булгакаўскай атмасферай.
«Тры таварышы», Эрых Марыя Рэмарк
Раман «Тры таварышы» з’яўляецца адным з самых чытных яго твораў, які дагэтуль паспяхова перавыдаецца і прыцягвае ўвагу новых аматараў. Раман распавядае пра цяжкае жыццё ў Германіі 1920-х гадоў. Пасляваенныя гады, эканамічны крызіс кладуць вялікі адбітак на жыццё трох таварышаў - Робі, Готфрыда і Отта. Яны разам свябравалі ў дзяцінстве, вучыліся ў школе, прайшлі вайну і зараз спрабуюь зарабіць грошай на жыццё ва ўласнай рамонтнай майстэрні. У творы мала аптымізму: гіне адзін з сяброў, майтрэрню трэба прадаць, а каханая галоўнага героя смяротна захварэла… Але Рэмарк пакідае праменьчык надзеі, што жыццё наладзіцца.
«Гэта Беларусь, дзетка!», Марта Чарнова, Марыя Чэракова
«Гэта Беларусь, дзетка!» даследуе характэрны для беларусаў лад мыслення, паводзіны і звычкі. Пры гэтым аўтары даюць вельмі абгрунтаваныя, хоць і гумарыстычныя тлумачэнні дзіўным і, здавалася б, нелагічным рэчам. Гэта дае новы погляд на многія камічныя, але цалкам нармальныя бытавыя сітуацыі ў Беларусі.
Спадзяёмся, ты знойдзеш сярод прапанаваных кніг сваю аддушыну. Сучасная беларускае літаратура цікавае і не адстае ў многім ад сусветных твораў. Чытай па-беларуску!
Спасибо, что дочитал до конца. Мы рады, что были тебе полезны. Чтобы получить больше информации, посмотри ещё:
Каталог учебных заведений Адукар, где ты найдёшь все специальности белорусских вузов
ЦТ онлайн: решай авторские тесты и готовься к ЦТ
Готовься к ЦТ с видеоуроками Адукар
Не пропускай важные новости и подписывайся на наш YouTube, ВК, Instagram, Telegram, Facebook и уведомления на adukar.by.
***
Если хотите разместить этот текст на своём сайте или в социальной сети, свяжись с нами по адресу info@adukar.by. Перепечатка материалов возможна только с письменного согласия редакции.