Рэспубліканскі інстутытут кантролю ведаў падрыхтаваў аналітычны матэрыял, у якім прыведзены найбольш частыя памылкі абітурыентаў на цэнтралізаваным экзамене і тэсціраванні па беларускай мове ў гэтым годзе.
Агульная статыстыка
ЦЭ па беларускай мове напісалі 10 792 абітурыенты. Сярэдні бал па прадмеце — 65,62. Максімальны бал (100) набралі 265 чалавек.
ЦТ па беларускай мове здавалі 1723 чалавекі. Сярэдні бал — 48,92. Максімальныя 100 набралі 12 абітурыентаў, нуль балаў атрымалі 8 удзельнікаў.
Найбольшую колькасць памылак абітурыенты дапусцілі ў наступных заданнях: В9 на правіла вымаўленне зычных гукаў; А4 на правапіс мяккага знака і апострафа; В1 на правапіс галосных о, э, а; В7 на ўжыванне часціцы ні ў складаным сказе; В18 на праверку ўмення ўтвараць спрагальныя формы дзеяслова; В19 па тэме «Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання, іх утварэнне і правапіс».
У спіс заданняў з самым нізкім працэнтам выканання трапіла В15. Большасць удзельнікаў ведалі, што асабовыя назоўнікі 2-га скланення адзіночнага ліку ў форме роднага склону маюць канчатак -а (зямляк — земляка), аднак дапусцілі памылку, калі запісвалі адказ. Выканаўцы забыліся, што не пад націскам пішацца е, і ў бланк адказаў запісалі «зямляка».
Падрабязны разбор даступны па спасылцы.
***
Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ 2026. Дзякуй, што дачыталі да канца.
Каталог універсітэтаў і каледжаў Беларусі
Тэсты для выбару прафесіі і індывідуальная кансультацыя псіхолага-профарыентолага
***