Войти
Досуг

Пяць жахлівых гарадскіх легенд і гісторый, якія можна расказваць у Хэлоуін

Перад Хэлоуінам Адукар вырашыў стварыць для цябе своасаблівую атмасферу і падняць святочный настрой. Таму падрыхтавалі падборку пяці жахлівікаў, дзе гісторыя і паданні цесна пераплятаюцца. Іх героямі з’яўляюцца людзі, якія некалі рэальна існавалі. Верыць у гэтыя аповеды ці не — твая справа. Але ўзгадаць гэтыя гісторыі варта.

Таямнічая смерць Ядвігі ў мінскім Лошыцкім парку

Адзін з самых вядомых прывідаў Мінска — гэта здань былой шляхцянкі Ядвігі Любанскай. Калі дзяўчыне было 20 год, бацька выдаў яе замуж за гаспадара Лошыцы — Яўстафія Любанскага. У мужа з жонкай была вялікая розніца ва ўзросце, і гаспадар быў пастаянна заняты працай.

Каб маладая жонка не сумавала, Яўстафій пасадзіў парк і пабудавай сядзібу, дзе пастаянна праводзіў шыкоўныя прыёмы. Да таго ж стары муж часта раўнаваў, што было прычынай пастаянных разладаў у сям'і. Пасля адной з такіх спрэчак Ядвіга ноччу збегла з дому.

Яе цела знайшлі раніцай каля згібу Свіслачы і пахавалі ў падземнай фамільнай капліцы. Яўстафій вельмі цяжка пераносіў смерць каханай, загадаў замураваць акно ў яе пачывальні. І на месцы яе гібелі пасадзіў маньчжурскі абрыкос.

У той час, калі расцітае абрыкос, блукае па парку ў вясеннім тумане прывід Ядвігі. Але не палохайся, калі сустрэнеш яго: пагаворваюць, што гэта зачыць блаславенне ў любоўных справах.

Сядзіба ў Лошыцкім парку
Сядзіба ў Лошыцкім парку

Прывід каля Мінскай Ратушы, які шукае адплаты

У 18 стагоддзі ў Мінску жыў вядомы задзіра і п’яніца Міхаіл Валадкевіч. Усё яго амаральныя ўчынкі сыходзілі яму з рук, дзякуючы заступніцтву ўплывовага сваяка — Кароля Радзівіла (Пане Каханку). Князь нават дапамог Валадкевічу атрымаць месца ў Мінскім магістраце, але новая пасада ніяк не паўплывала на паводзіны апошняга. То імшу сарве, то бойку распачне, то раздае на ўваходзе ў царкву ўсім віна. Апошняй кропляй стала сутычка ў самім Мінскім магістраце. Дужа п’яны Валадкевіч параніў некалькі чалавек і разрубіў напалову распяцце. Яго арыштавалі, вывелі за Ратушу і тут жа расстралялі без суда. Праз некаторы час каля гэтага будынка людзі пачалі бачыць яго прывід. Да гэтага часу здань Валадкевіча ходзіць па мясцовасці і шукае адплаты за несправядлівую расправу над ім.

Такі выгляд раней мела Мінская ратуша
Такі выгляд раней мела Мінская ратуша

Прывід Белай Панны на Кальварыйскіх могілках

У канцы 19 стагоддзя на гэтах могліках пахавалі быццам бы памерлую праз цяжкую хваробу маладую дзяўчыну. Па традыцыях таго часу, пахавалі дзяўчыну ў белай сукенцы. Але аказалася, што насамрэч яна не памерла, а заснула летургічным сном. Выбрацца са смяротнай пасткі ў дзяўчыны не атрымалася, і яна загінула ў цяжкіх мучэннях. Пагаворваюць, што душа дзяўчыны блукае сярод магіл і да гэтага часу, што сярод крыжоў калі-некалі, дый мільгане фігура ў белым адзенні.

Прывід панначкі Ядвісі ў Грабоўскай школе

У Грабоўскай школе Гомельскай вобласці настаўнікі і вартаўнікі некалькі разоў бачылі здань прыгожай дзяўчыны, якая жыла не месцы пабудаванай школы больш за 100 год таму. Панначка нарадзілася с заганай: адна нага ў яе была карацейшай, чым другая. Праз яе кульгавасць ад шлюбу адмаўляліся ўсе жаніхі, якія прыязджалі сватацца. Тым не меней, каханы для яе знайшоўся, праўда, з сялян. Бацьку такая кандыдатура прыйшлася недаспадобы, таму ён наняў людзей, каб тыя білі хлопца да таго часу, пакуль ён не адмовіцца ад Ядвісі. Юнак трымаўся да апошняга, і яго забілі да смерці. Ядвіся не вынесла такога гора і павесілася на яблыні каля дома. У 1997 годзе на гэтым месцы пабудавалі школу, і з таго часу панначка ноччу вартуе будынак.

Будынак школы, у якім бачылі прывід панначкі Ядвісі
Будынак школы, у якім бачылі прывід панначкі Ядвісі

Загадкавы прывід хлопчыка з-пад Гродна

У 2018 годзе ўпершыню з’явілася інфармацыя пар здань хлопчыка ў лесапарку Пышкі на ўскрайку Гродна. Якраз у гэтым месцы знаходзяцца занікутыя могілкі. Дзве жанчыны гулялі ў парку і фатаграфаваліся. Правяраючы фортаздымкі на ўдаласць, на адным з іх заўважылі незвычайную пляму — сілуэт хлопчыка з выцягнутай рукой. Жанчыны спалохаліся і кінуліся на ўцёкі. Потым адна з іх раздрукавала фотаздымак і аддала мужу. Пошукі мужа так да нічога і не прывялі, і гэты выпадак так і застаўся таямніцай для мясцовых жыхароў.

Фота: belsat.eu
Фота: belsat. eu

Больш цікавых фактаў з беларускай гісторыі і літаратуры ты знойдзеш у суполцы Адукар па беларускай мове. Далуйчайся!

Спасибо, что дочитал до конца. Мы рады, что были полезны. Чтобы получить больше информации, посмотри ещё:

Как выгадать максимум пользы от первого этапа РТ?

ЦТ онлайн

Каталог учебных заведений Адукар

Не пропускай важные новости и подписывайся на наш YouTube, ВК, Instagram, Telegram, Facebook и уведомления на adukar.by.

***

Если хотите разместить этот текст на своём сайте или в социальной сети, свяжись с нами по адресу info@adukar.by. Перепечатка материалов возможна только с письменного согласия редакции.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!