«Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» 15 сакавіка 2018 года атрымала пасведчанне аб юрыдычнай рэгістрацыі новай ўстановы адукацыі — Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча. Калі абітурыенты змогуць паспытаць удачы трапіць на навучанне ў новы ўніверсітэт і якія факультэты адчыняцца ў ВНУ першымі? Шукаем адказ у заснавальнікаў установы.
На гэты момант «ТБМ імя Францiшка Скарыны» ўладкоўвае пытанне з атрыманнем ліцэнзіі, каб мець права на ажыццяўленне навучання і навукова-даследчыцкую дзейнасць. Рыхтуюцца дакументы, шукаецца памяшканне для размяшчэння ВНУ. «Мы вядзём кансультацыі з Міністэрствам адукацыі, каб рабіць усё ў адпаведнасці з заканадаўствам, з тымі нормамі, стандартамі, якія прадугледжаны ў сістэме адукацыі для такіх устаноў», — адзначыла Алена Анісім, першы намеснік старшыні «ТБМ імя Францiшка Скарыны».
Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча будзе навучаць па-беларуску. Запуск англамоўных праграм для патэнцыйных студэнтаў з замежжа не плануецца.
«Гэта будзе звычайны прыватны ўніверсітэт — такі ж, якіх у краіне ўжо каля дзесяці, — паведаміў журналістам Алег Трусаў. — Спачатку ў ім з’явяцца тры факультэты — гуманітарны, сацыялогіі і мастацтваў і факультэт філалогіі, замежных моў і перакладаў. Мы будзем рыхтаваць нацыянальную эліту — культуролагаў, гісторыкаў, перакладчыкаў, дыпламатаў, журналістаў, людзей, якія маюць нацыянальную свядомасць. Без гуманітарнай інтэлігенцыі нацыя не існуе. Тэхнічная інтэлігенцыя — таксама важная, але гэта другасны момант». Па словах навукоўцы, тэхнічныя спецыяльнасці з’явяцца ва ўніверсітэце не раней чым праз некалькі гадоў. На паўнавартаснае функцыянаванне ВНУ неабходныя сродкі. Шукаць іх Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча плануе як у Беларусі, так і за мяжой. Заснавальнікі ВНУ не выключаюць ніякіх крыніц фінансавання, у тым ліку з боку дзяржавы і бізнес-супольніцтва.
Заснавальнікамі ўніверсітэта можна назваць саміх студэнтаў — навучанне ў ім будзе платным. Мы плануем атрымаць як дзяржаўныя, так і замежныя гранты, будзем звяртацца ў Еўрасаюз, да Усходняга партнёрства. Адным словам, будзем рабіць так, як робяць прыватныя ўніверсітэты.
Па словах Алега Трусава, універсітэт запрацуе праз год. 1 кастрычніка 2018 года «ТБМ імя Францішка Скарыны» плануе адкрыць курсы падрыхтоўкі для будучых студэнтаў.
***
Если материал был для тебя полезен, не забудь поставить «мне нравится» в наших соцсетях ВКонтакте, Instagram, Facebook, ASKfm и поделись постом с друзьями. А мы сделаем ещё больше материалов, которые пригодятся тебе для учёбы.
Перепечатка материалов с сайта adukar.by возможна только с письменного разрешения редакции. info@adukar.by
Хотите, чтобы абитуриенты обратили на вас внимание? Наша задача — помочь вам привлечь целевую аудиторию и увеличить эффективность вашего присутствия в интернете.
Кроме размещения компании в нашем каталоге, мы предлагаем несколько форматов медийной рекламы с высокими показателями эффективности.
Чтобы присутствовать в нашем каталоге, вам необходимо предоставить подробную информацию о вашем учебном заведении: фотографии, описание, достижения и награды, программы обучения и цены на них.
Хочешь быть в курсе новостей ЦТ? Подписывайся на Адукар в соцсетях!
Готовься к ЦЭ и ЦТ 2025 на топовых курсах Адукар
Курсы, которые приведут тебя к высоким баллам! Присоединяйся, ведь только сейчас ты можешь получить бонусом крутой интенсив с разбором ЦЭ/ЦТ 2024 и скидку 25%!
Адукар — это экспрерты в подготовке к ЦЭ и ЦТ, мы гарантируем твое поступление в договоре!
Привет! Ты уже записался на наши
итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра
научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой!
Регистрируйся,
если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!