У гэтым годзе ЦЭ па беларускай мове здалі 11,5 тысяч выпускнікоў, з іх — 177 атрымалі 100 балаў, сярэдні бал па прадмеце — 61,7. Зборнікі ЦЭ і ЦТ 2024 ужо прадаюцца ў кнігарнях і на маркетплэйсах. Калі вы будучы выпускнік, то ўжо можаце паглядзець змест тэстаў па прадметах, якія планцуеце здаваць. А каб вам было лягчэй пачаць рыхтавацца да экзамену па беларускай мове, раскажам, якія пытанні сустрэліся ў тэстах сёлета.
Частка А
А1. Лексічнае значэнне слова
А2. Правапіс вялікай і малой літар
А3. Правапіс у/ў
А4. Правапіс мяккага знака і апострафа
А5. Складаныя назоўнікі, іх утварэнне і правапіс
А6. Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў
А7. Правапіс часціц не (ня), ні са словамі розных часцін мовы
А8. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
А9. Працяжнік апміж дзейнікам і выказнікам
А10. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі
А11. Знакі прыпынку ў сказах з парўнальнымі зваротамі
А12. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі, дапаўненнямі і акалічнасцямі. Знакі прыпынку з сказах з удакладняньнымі членамі
А13. Сказы з пабочнымі канструкцыямі
А14. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах
А15. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназалежных сказах
А16. Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых скаладных сказах
А17. Знакі прыпынку паміж часткамі ў скаладных сказах з рознымі відамі сувязі частак
А18. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
Частка В
В1. Правапіс галосных о, э, а
В2. Правапіс галосных е, ё, я
В3. Вымаўленне і правапіс зычных гукаў: вымаўленне і правапіс спалучэнняў зычных
В4. Правапіс падоўжаных зычных. Марфалагічнае падваенне і фанетычнае падаўжэнне зычных
В5. Правапіс лічэбнікаў
В6. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў
В7. Часціцы не і ні, іх ужыванне і правапіс
В8. Аднасастаўныя сказы, іх будова. Спосабы выражэння граматычнай асновы ў безасабовых сказах
В9. Змяненне дзеясловаў І і ІІ спражэнняў. Рознаспрагальныя дзеясловы
В10. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў
В11. Фразеалагічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы
В12. Функцыянальныя стылі маўлення (навуковы, афіцыйны, публіцыстычны, мастацкі, гутарковы), стылеўтваральныя моўныя сродкі
В13. Спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце
В14. Лексічныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы
В15. Суадноснасць гукаў і літар. Гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і
В16. Асновы назоўнікаў. Назоўнікі 3-га скланення, правапіс іх склонавых канчаткаў
В17. Скланенне прыметнікаў
В18. Скланенне і правапіс займеннікаў
В19. Дзеепрыметнікі залежнага і незалежнага стану, іх утварэнне
В20. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі
В21. Аснова слова. Канчатак, нулявы канчатак
В22. Двухсастаўныя сказы. Дзейнік і выказнік, спосабы іх выражэння
Спецыфікацыя да ЦЭ і ЦТ па беларускай мове 2024
***
Даведайцеся пра нашы курсы падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ 2025. Дзякуй, што дачыталі да канца. Мы рады, што адказалі на вашы пытанні.
ЦЭ (ЦТ) анлайн
Каталог універсітэтаў і каледжаў Беларусі
Тэсты для выбару прафесіі і індывідуальная кансультацыя псіхолага-профарыентолага
***