Войти
Централизованное тестирование

Абитуриенты сдали ЦТ по белорусскому языку: хацелася бы 100, але і 95 добра

В этом году более 18 000 тысяч абитуриентов сдавали ЦТ по белорусскому языку. На экзамен не явились 749 человек. Один человек удален из аудитории БНТУ за мобильный телефон. Еще один абитуриент не завершил ЦТ по медицинским показаниям. Это произошло в Мозырьском государственном педагогическом университете. Но в целом ЦТ прошло спокойно. Интересно, какие впечатления остались у абитуриентов. Мы спросили об этом наших подписчиков. А ещё своими наблюдениями поделилась главный редактор Адукар Ксения Пивнева, которая вместе со всеми писала тестирование.

Піўнева Ксенія, рэдактарка adukar.com, скончыла школу ў 2010 годзе

— Улічваючы, што я з 2010 года здавала ЦТ разоў 6−7, мне было, канешне ж, прасцей. Менавіта таму арганізацыйная частка экзамена падалася мне вельмі доўгай. Я пачала пазяхаць і на мяне абітурыенты пачалі дзіўна глядзець. Спадзяюся, я іх павесяліла хоть трошкі, бо большасць сядзелі занадта напружаныя. Пісала тэст у Акадэміі кіравання. Там было ўсё дакладна арганізавана, у аўдыторыі — чалавек сорак і амаль усе ў дзелавым стылі. Вельмі часта абітурыенты пытаюцца, ці абавязкова гэта. Так напісана ў правілах, але я не бачыла, як кагосьці не пускалі на ЦТ праз вопратку. Чатыры чалавекі з зарэгістраваных чамусьці не прыйшлі на экзамен. Знайшліся і тыя, хто здаў бланк адказаў праз 5−10 хвілін. Заўсёды хацелася спытаць іх, навошта прыходзіць увогуле.

Што да самаго тэста, ён быў даволі стандартным. Вельмі падобны да РТ і ДРТ. Але ўсё ж дзе-нідзе змяніліся фармулёўкі. Напрыклад, у А11 раней пыталіся пра правапіс лічэбнікаў, а на гэты раз трэба было выбраць з прапанаваных слоў лічэбнікі. У астатнім, калі ты разбіраў кансультацыі РТ, то нічога звышнатуральнага на ЦТ не было.

Як здала, не ведаю, бо на некаторых заданнях прыйшлося сапраўды задумацца. Але самым лёгкімі лічу заданні на фразеалагізмы.

Галіна Пятрова, паступае на філфак БДУ

— Я адразу вырашыла, што да ЦТ па беларускай мове буду рыхтавацца самастойна. План у мяне быў такі: «набіць руку» на тэстах, каб ведаць, дзе могуць падлавіць і не трапіцца ў ЦТ-шныя «пасткі». Таксама я хадзіла на ўсе тры этапы РТ, каб адчуць атмасферу экзамена і не хвалявацца ў дзень Х. Калі прыйшлі кансультацыі, разабрала памылкі, бо ведала, што заданні на тыя ж правілы могуць трапіцца і на ЦТ. Калі штосьці не разумела, звярталася да настаўніцы.

На ЦТ я зусім не хвалявалася, бо была ўпэўнена ў сваіх ведах. Настройвала сябе на тое, што не буду спяшацца, буду ўважліва ўчытвацца ў кожнае заданне, і так і рабіла.

Галіна Пятрова

ЦТ было падобнае да другога і трэцяга этапаў РТ, але адрозненні ўсё-такі былі: напрыклад, заданне А11 на лічэбнікі. Раней патрэбна было вызначыць правільна напісаныя лічэбнікі, а цяпер патрэбна было выбраць словазлучэнні, дзе выдзеленае слова — лічэбнік, напрыклад: «Дзявятка за іспыт», «Працавалі ўдвух», але гэтае заданне не выклікала ў мяне цяжкасцей у адрозненне ад А8 на марфеміку і А16 на словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай мовы. Марфеміка заўсёды выклікала ў мяне цяжкасці, таму над А8 я сядзела доўга. Ніяк не магла вызначыцца: ці ёсць суфікс у слове «карэктар»? У выніку я не выбрала гэтае слова, але потым зразумела, што суфікс там ёсць. Спадзяюся, гэтае заданне будзе часткова правільным.

А вось у А16 я не ведала, якое словазлучэнне правільнае: «два рамана» або «пазбавіцца праблем». Давялося ўключыць логіку. Пэўна, абітурыентаў хочуць падлавіць на другім словазлучэнні, бо ў рускай мове мы казалі б «избавиться ОТ проблем». Логіка мяне не падвяла: другое словазлучэнне было правільным.

Баюся разлічваць на высокі бал, каб потым не расчаравацца. Я разважаю так: «Я зрабіла ўсё магчымае, каб добра падрыхтавацца да ЦТ. Як атрымаецца, так атрымаецца, я буду рада любому выніку».

Савелій Курашоў, паступае ў БРУ на інжынерна-эканамічны факультэт

— У дзень ЦТ ішоў дождж. Дах, які быў над намі, быў зроблены з палікарбанату, і таму быў моцны шум ад кропель. Але атмасфера на экзамене была вельмі прыгожая і цудоўная. Тлумачэнні арганізатараў былі зразумелыя. Па большай частцы тэст быў нескладаным, былі некаторыя заданні, якія выклікалі цяжкасці. Самымі лёгкімі былі ўсе заданні часткі В (акрамя В1). Цяжкімі — А20-А24. Фармулёўкі былі такія ж, як і на 3 РТ. Усім абітурыентам жадаю не хвалявацца, адпачыць перад днём здачы, добра выспацца, і ўсё будзе добра ў вас.

Максім Калясінскі, паступае ў Акадэмію кіравання

— Здаю беларускую мову, таму што з пятага класа я быў алімпіяднікам (і нядрэнна атрымлівалася: заўсёды займаў месцы на раённых і абласных алімпіядах). Таму беларуская мова для мяне значна прасцейшая за рускую.

Уражанні ад экзамена добрыя. Мне здаецца, усё атрымалася. Хацелася б 100 мець, але 95+ будзе таксама добра. Канешне, хваляванні былі, бо разумеў, што я павінен добра напісаць, каб паступіць. А калі я ўбачыў заданні, стала спакайней. Тэст падаўся нескладаным, да РТ падобны. Было некалькі заданняў, у якіх ўзніклі сумненні (заданні пра складаны бяззлучнікавы сказ і фразеалагізмы). Самымі лёгкімі мне падаліся заданні па тэксце.

Вадзім Еська

— Напачатку года, пры падрыхтоўцы да ЦТ, у мяне нават не было пытання пра тое, якую мову я буду здаваць. Па-першае, я вучыўся ў беларускамоўнай школе, па-другое, яе было лягчэй вывучаць, па-трэцяе, у беларускай мове, напрыклад, арфаграфія лягчэй (не магу сказаць, што беларуская мова лёгкая, але ў некаторых момантах прасцей за рускую), па-чацвёртае, у школе была вельмі добрая настаўніца беларускай мовы, якая ведае яе бездакорна, ну і па-пятае, беларуская мова ж родная, блізкая да сэрца.

Я думаю, калі і знайсці людзей, якія не хваляваліся, то іх будуць адзінкі. Гэта такі важны крок у жыцці кожнага абітурыента, што, вядома, хваляванне перамагчы цяжка. Але, у любым выпадку, яго трэба мінімізаваць, інакш гэта прывядзе не да лепшых вынікаў.

Вадзім Еська

Атмасфера на ЦТ была спакойная. Надвор’е было не гарачае, таму адчуваў сябе добра. Адзінае, што прыйшлося вяртацца з 5 паверха ў гардэроб, каб занесці фітнес-бранзалет. Гэта лічыцца сродкам перадачы інфармацыі! Сам тэст не магу назваць вельмі простым, але і чагосьці зусім невядомага не было. Тут хутчэй залежыць ад узроўню падрыхтоўкі. Магчыма дзесьці менш надавалася нейкай тэме ўвагі, там і маглі ўзнікнуць цяжкасці. ЦТ па беларускай мове мае, скажам, заўсёды аднолькавую структуру: за кожным заданнем пэўная тэма, таму ЦТ было падобна як на РТ, так і на ДРТ.

Тарговіч Наталля

— Першапачаткова я рыхтавалася да рускай мовы, бо ў мяне быў выдатны настаўнік па рускай мове. Беларускую мову я выбрала чацвёртым прадметам. Але як па мне ЦТ па беларускай мове лягчэй, за 2−3 тыдні вывучыла самастойна ўсе правілы і трэніравалася на разнастайных тэстах.

І наогул не хвалявалася, мусіць, ужо абвыкла да ўсіх гэтых іспытаў. Тэст гэтага ЦТ мне спадабаўся, у прынцыпе, падобны на РТ. Некаторыя словы нават дзесьці сустракала раней.

Анастасія Клюшнічэнка

— У самым пачатку я хацела здаваць дзве мовы, але ледзь не ў апошні момант перадумала. Вырашыла ўсё ж такі акцэнт зрабіць на беларускай мове. Зразумела, што яна даецца лягчэй. Так як часу заставалася даволі мала, я рыхтавалася сама. Не ведаю, што з гэтага атрымалася, але спадзяюся на лепшае.

За пару дзён да тэсціравання я была спакойная, але чым бліжэй яно надыходзіла, тым больш пачынала хвалявацца. А ў дзень было цяжка сабрацца, і перад запаўненнем бланка аж пачалі трэсціся рукі. Але потым я сабралася з думкамі і прыступіла да выканання заданняў.

Калі толькі раздалі тэст, я пачала прагледжваць заданні і ўбачыла, што ёсць невялікія адрозненні ад РТ. Дзесьці стала лягчэй, а дзесьці і цяжэй. Доўга думала над заданнямі, дзе трэба паставіць знакі прыпынку. Ледзь уклалася ў вызначаны час.

Ілона Нікіціна

— Тэст для мяне не быў складаны. Кожнае заданне я выконвала добра, кожны адказ пісала спачатку ў чарнавік, а потым у бланк адказаў. Мае агульныя ўражанні ад ЦТ былі такія: з раніцы я разумела, што ў маім жыцці пачатак новага этапу. Разумела, што ЦТ — гэта адказнае мерапрыемства для мяне і я не шкадую, што паспрабавала.

Але ў момант ЦТ не хвалявалася. Агульная атмасфера была цудоўная, натхняльная. Мае пажаданні абітурыентам: поспехаў ва ўсім! Каб вашыя мары здзейсніліся і таксама наконт навучальнай установы.

Результаты ЦТ по белорусскому языку можно будет узнать спустя 10−12 рабочих дней (27−29 июня) на сайте РИКЗ по номеру бланка и паспортным данным или через смс-оповещение. Забирать сертификаты ЦТ можно будет с 14 июля, предъявив паспорт, пропуск и документ об образовании.

Следующим абитуриенты будут сдавать русский язык. Экзамен разбит на два дня — 16 и 17 июня. Это самый массовый предмет. Его сдают 50,3 тысяч человек. Всего на ЦТ в этом году зарегистрировалось более 61 785.

Спасибо, что дочитал до конца. Мы рады, что были полезны. Чтобы получить больше информации, посмотри ещё:

Итоговое занятие перед ЦТ 2022

Каталог учебных заведений Адукар

ЦТ-онлайн

Не пропускай важные новости и подписывайся на наш YouTube, ВК, Instagram, Telegram, Facebook, TikTok.

***

Если хотите разместить этот текст на своём сайте или в социальной сети, свяжись с нами по адресу info@adukar.by. Перепечатка материалов возможна только с письменного согласия редакции.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!