Войти
Централизованное тестирование

Рыхтуемся да ЦТ/ЦЭ 2023 па беларускай мове: парады абітурыентам

Выпускнікі 2023 года будуць здаваць на выбар цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) па беларускай або рускай мове. Вынікі ЦЭ будуць залічвацца пры паступленні ва ўніверсітэт, а таксама пойдуць у атэстат.

Здаваць ЦТ і ЦЭ па адным прадмеце ў гэтым жа годзе выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі забараняецца. Абітурыенты з ліку выпускнікоў сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў могуць здаваць ЦТ па мове. З афіцыйнай інфармацыяй крышачку разабраліся, цяпер жа пагаворым, як рыхтавацца да ЦТ/ЦЭ па беларускай мове.

ЦЭ 2023 пройдзе ў сярэдзіне мая, што на месяц раней за цэнтралізаванае тэсціраванне, таму брацца за падрыхтоўку варта ўжо цяпер. Фармат экзамену будзе такі ж, як і ЦТ.

План падрыхтоўкі да ЦТ і ЦЭ

Змест цэнтралізаванага тэсціравання і цэнтралізаванага экзамену адпавядае школьнай праграме, пагэтаму спакойна бяры спецыфікацыю ЦТ па беларускай мове, каб мець пад рукой пералік усіх тэм для паўтарэння. Раней мы публікавалі спіс дапаможнікаў па беларускай мове, там знойдзеш правераныя часам і практыкай кнігі. Альтэрнатыўны варыянт — падручнікі за 5−11 клас.

Перад тым, як брацца за паўтарэнне, варта ацаніць свой узровень ведаў. Адзнака ў дзённіку — слабы арыентыр, бо на ўроках ты выконваеш заданні іншага тыпу. Таму не палянуйся схадзіць на РТ ці прайсці ЦТ анлайн.

Абавязкова складзі сабе графік заняткаў, улічыўшы нагрузку і па іншых прадметах. Не забудзь пра адпачынак, хаця б адзін дзень на тыдзень вызваляй ад падрыхтоўкі да ЦТ і ЦЭ. Так ты зберажэш сілы і здаровы глузд.

Парады для эфектыўнай падрыхтоўкі

Калі план складзены, размяркуй заняткі такім чынам, каб на самыя складаныя для цябе тэмы адводзілася як мага больш часу і наадварот. Не забывай выконваць работу над памылкамі, а таксама перыядычна паўтараць матэрыял — гэта гарантуе высокі бал на экзамене.

За годы падрыхтоўкі абітурыентаў да ЦТ Адукар назапасіў шмат цікавостак, якія робяць вучобу весялейшай. Трымай топ нясумных шпаргалак па беларускай мове.

А пачаць сваю падрыхтоўку да экзамену ты можаш ужо зараз, паглядзеўшы разбор тыповага тэста ЦТ ад выкладчыцы беларускай мовы Ірыны Піскун.

Не хвалюйся і вер у свае сілы, а па дапамогу звяртайся да нас!

Дзякуй, што дачытаў да канца. Мы рады, што былі карыснымі. Каб атрымаць больш інфармацыі, паглядзі яшчэ:

Курсы ЦТ і ЦЭ 2023

Відэаўрокі па беларускай мове

Парады абітурыента 2019 года, які здаў ЦТ на 99 балаў, рыхтуючыся самастойна

Не прапускай важныя навіны і падпісвайся на наш YouTube, ВК, Instagram, Telegram, Facebook і апавяшчэнні на adukar.by.

***

Калі хочаце размясціць гэты тэкст на сваім сайце ці ў сацыяльнай сетцы, звяжыцеся з намі па адрасе info@adukar.by. Перадрукоўка матэрыялаў магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!