Каб здаць ЦТ па гісторыі Беларусі без праблем, трэба ведаць адметных беларусаў, бо ў тэстах сустракаюцца пытанні з фотапартрэтамі. Праходзь тэст ад Адукара і правярай, ці добра ты ведаеш у твар дзеячаў адукацыі, навукі і культуры БССР 1920-х гадоў.
У гэтым тэсце трэба пазнаць шэсць беларускіх деячаў:
Уладзімір Пічэта — гісторык-славіст, першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Мітрафан Доўнар-Запольскі — доктар гістарычных навук, прафесар, фалькларыст і этнограф.
Яўхім Фёдаравіч Карскі — філолаг-славіст, заснавальнік беларускай філалогіі, фалькларыстыкі. Аўтар працы «Беларусы».
Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін — адзін з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства, выкладчык гісторыі мастацтва ў БДУ.
Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч (сапр. Дунаеў) — рэжысёр першага дзяржаўнага тэатра, які быў адкрыты ў Мінску ў верасні 1920-га.
Уладзіслаў Галубок (сапр. Уладзіслаў Іосіфавіч Голуб) — дзеяч беларускага мастацтва, драматург, рэжысёр. Першы ў рэспубліцы, каму было прысвоена званне Народны артыст БССР.
Спадзяемся, што тэст дапамог табе замацаваць веды!
***
Перепечатка материалов с сайта adukar.by возможна только с письменного разрешения редакции. info@adukar.by