Войти
Централизованное тестирование

«ЦТ па беларускай мове не такая цяжкая справа, але нюансаў багата»

Аляксей Любчанка, выкладчык беларускай мовы адукацыйнага цэнтра Адукар, пра пачуццё мовы, канцэнтрацыю ўвагі і бессэнсоўнае хваляванне

Тэсціраванне па беларускай мове як абавязковы экзамен выбірае прыкладна ўтрая менш абітурыентаў, чым па рускай. Хіба гэта такі складаны прадмет? Пагутарылі з выкладчыкам адукацыйнага цэнтра Адукар Аляксеем Любчанкам пра нюансы падрыхтоўкі да ЦТ і аказалася, што не такі страшны чорт, як яго малююць.

Чаму ты вырашыў стаць выкладчыкам беларускай мовы?

Яшчэ ў школе адчуў, што даволі добра разумею мовы і крыху цікаўлюся філалогіяй. Такім чынам, філалагічная спецыяльнасць была для мяне прыстойным варыянтам. Я не думаў станавіцца выкладчыкам, проста хацеў вывучаць мовы. Выкладчыкам жа стаў пазней — у апошнія ўніверсітэцкія гады.

Што табе больш за ўсё падабаецца ў выкладанні?

Узаемадзейнічаць з людзьмі і прыдумляць, як навучыць іх той ці іншай тэме. Асабліва тлумачыць складаныя тэмы проста. І калі я знаходжу такі спосаб і ён працуе, гэта прыносіць вялікае задавальненне. Заўжды премна, калі ёсць станоўчы вынік. Гэта бонус выкладання. Тады працуеш з ахвотай, не закісаеш.

Аляксей скончыў факультет беларускай і рускай філалогіі БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці "Беларуская мова мова і літаратура. Польская мова і літаратура"
Аляксей скончыў факультэт беларускай і рускай філалогіі БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Польская мова і літаратура»

Чым падрыхтоўка да ЦТ адрозніваецца ад звычайных заняткаў па мове?

На адным занятку мы інтэнсіўна праходзім вялікі аб’ём тэорыі і адпрацоўваем яго на тэстах. А ў школе адну тэму можна праходзіць за некалькі ўрокаў. На курсах ЦТ так не робіцца.

Калі варта пачынаць рыхтавацца да ЦТ па мове?

Жнівень — пачатак восені, максімум — лістапад. Пазней могуць пачынаць толькі тыя, хто дужа ўпэўнены ў сваіх сілах. Пачынаючы у маі, складана падрыхтавацца на высокі бал, асабліва калі яны маюць слабыя веды. За месяц да ЦТ трэба ўжо паўтараць вывучанае, а не брацца за вучобу з нуля.

Па-беларуску амаль ніхто не размаўляе, на жаль, — і мова забываецца так ці інакш. Нават калі ў школе мова выкладаецца прыстойна, на ўзровень ЦТ ніхто не ведае, хоць ён не такі ўжо высокі. Але калі ў школе стаціь 9 або 10, гэта яўчэ не значыць, што на тэсціраванні зможаш набрать 90−100 балаў. Таму трэба займацца плённа. ЦТ па беларускай мове не такая цяжкая справа, але нюансаў багата.

Аляксей праводзіць чатырохгадзінны інтэнсіў перад ЦТ, на якім абітурыенты паўтараюць асноўныя моманты і рашаюць заданні, што будуць на тэсціраванні
Аляксей праводзіць чатырохгадзінны інтэнсіў перад ЦТ, на якім абітурыенты паўтараюць асноўныя моманты і рашаюць заданні, што будуць на тэсціраванні. Аналагічнае мерапрыемства запланавана і на 2020 год

Ці магчыма самому паспяхова засвоіць увесь матэрыял? Што для гэтага патрэбна?

Магчыма, але складана. Для гэтага трэба мець або філалагічныя здольнасці, або неверагодную вытрымку.

Рэдка ў каго з вучняў ёсць пачуццё мовы, калі адчуваеш, дзе трэба паставіць коску, якую літару варта пісаць. Адразу скажу, што для ЦТ гэтага мала, на адным пачуцці мовы і інтуіцыі не выедзеш, трэба ведаць правілы. Але для тых, у каго гэтае адчуванне ёсць, самастойна рыхтавацца да ЦТ прасцей. Такія людзі разумеюць мову як сістэму, а не вучаць правілы адасоблена.

Тым, хто слаба разумее сувязі паміж тэмамі, раздзеламі, трэба рыхтавацца ўвесь год планамерна, без лайдацтва. Гадзіны чатыры з паловай-пяць на тыдзень: тры на вывучэнне і замацаванне новага, паўтары-дзве — на паўтарэнне папярэдняга матэрыялу, каб да тэсціравання нічога не вылецела з галавы. Але школьнікаў з такой вытрымкай вельмі мала.

Праблема самастойнай падрыхтоўкі ў тым, што калі сам не зразумеў правіла ці нешта ўпусціў, то застаецца прагал у ведах. Выкладчык жа перапрацоўвае багата матэрыялу і дае на занятках самае важнае.

Прайсці тэму адзін раз і замацаваць яе недастаткова. Трэба некалькі разоў звяртацца да вывучанага, тады матэрыял застанецца ў памяці.

Аляксей Любчанка, выкладчык беларускай мовы

Якімі падручнікамі, дапаможнікамі раіш карыстацца?

На курсах мы займаемся па дапаможніках Красней, Цыбульскай. Аб’ёмныя тэсты на кожную тэму даюцца ў трэнажоры Цыбульскай, там, праўда, бываюць памылкі ў адказах, але гэта не страшна. Але ў ім няма тлумачэнняў да адказаў. Калі гэта патрэбна, ёсць дапаможнік Сіўковіч «60 урокаў да ЦТ», дзе даюцца ўсе правілы, аднак там мала тэстаў. І, канешне ж, варта карыстацца зборнікамі ЦТ за некалькі гадоў і ЦТ анлайн. Таксама нельга забывацца і на РТ. У іх даюцца тлумачэнні да ўсіх адказаў, што ёсць вялікі плюс. Карысна прарашаць ДРТ, бо яно супадае з выніковым тэсціраваннем, як правіла.

Якія памылкі ў рашэнні тэстаў найчасцей робяць твае вучні? Якія тэмы даюцца ім найбольш цяжка?

Прычын памылак дзве — не заўважыў і забыў. Усё проста! З года ў год абітурыентам цяжка даюцца заданні на вызначэнне акання і якання, асіміляцыі, дзекання і цекання (асабліва ў іншамоўных словах); утварэнне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў; адрозненне службовых часцін мовы ад самастойных; заданні па марфеміцы і сінтаксісе.

орпавы
Пробныя тэсты па мове ў сэрвісе ЦТ онлайн дапамогуць не толькі праверыць узровень ведаў, але і засвоіць правілы, бо да кожнага задання прыводзяцца разгорнутыя тлумачэнні

У якой паслядоўнасці лепш выконваць заданні ЦТ?

Як зручна. Ад сябе ж раю пачынаць з часткі А, каб не панікаваць, бо калі выконваеш заданні паслядоўна, нічога не прапускаеш. У ЦТ па мове кожная тэма можа быць цяжкай і адначасова лёгкай: усё залежыць ад падрыхтоўкі абітурыента. Праблема можа заключацца толькі ў тым, што забыў правіла. Тады складаным падасца любое пытанне.

Сутыкнуўся з праблемай — вырашы. Забыў нешта — адкладзі. Калі не памятаеш правіла, не кідайся ў здагадкі. Падбяры іншае правіла, якое дапаможа табе адказаць на пытанне. Цяжкасці з сінтаксісам — паспрабуй вымавіць сказ, адчуць на слых, дзе варта паставіць знак прыпынку. Скарыстайся метадам выключэння, але не спяшайся адказваць наўгад.

Аляксей Любчанка, выкладчык беларускай мовы

На што трэба звяртаць асаблівую ўвагу падчас тэсціравання?

Уважліва чытаць умову задання. Часцяком на ЦТ абітурыенты дапускаюць памылкі проста таму, што няправільна зразумелі пытанне. Напрыклад, заданне А25 можа гучаць так: «дзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску не трэба ставіць знак прыпынку». Трэба гэзгледзець прыназоўнік «не», каб не адзначыць процілеглыя адказы.

Як здаюць ЦТ твае вучні? Ці супадаюць іх балы з адзнакамі ў школе?

Некаторыя здаюць вышэй за бал, які маюць у школе. Напрыклад, бывае сямёрка, а тэст выконвае на 70 і вышэй — гэта ўжо вынік. Атрымаць больш высокі бал, лічу, замінае няўважлівасць, хваляванне, паспешлівасць ці простае няведанне. Моцныя вучні часта няўважлівыя і дапускаюць памылкі ў відавочных месцах.

Зразумела, здаць ЦТ па беларускай мове на 100 баллаў рэальна. Для гэтага патрэбна максімальная канцэнтрацыя ўвагі падчас тэсціравання і адказная падрыхтоўка на працягу года, тады ўсе пытанні будуць простымі.


ЦТ 2020 года будзе больш складаным за мінулагодняе ці не?

Фактычна, нічога новага. Магчыма, змяняюцца некаторыя фармулёўкі. Гэта бачна па 3-ім тапе РТ. Матэрыял ЦТ на працягу гадоў застаецца той жа. Калі ў мінулым годзе трэба было вызначыць сінтаксічную ролю фразеалагізмаў, то ў другім этапе РТ гэтага года — значэнне фразеалагізмаў. А ў апошнім этапе падабраць сінонімы да фразеалагізмаў. Вось і ўся розніца. Але ж калі, ты разбіраешься ў фразеалагізмах, то і любое заданне на гэтую тэму выканаць нескладана. Пытанне толькі ў тым, што для гэтага трэба мець добры слоўнікавы запас і начытанасць. Не ва ўсіх вучнях гэта ёсць.

Варта разбірацца ў тым, што робіш, а не проста выконваць тэсты. Абітурыент павінен ставіцца да падрыхтоўкі як настаўнік: правяраць сябе, рабіць усё ўсвядомлена, па магчымасці без памылак.

Аляксей Любчанка, выкладчык беларускай мовы

Як заўсёды, ты вядзешь выніковы занятак перад ЦТ. Што чакаць абітурыентам ад гэтага мерапрыемства?

Мы пройдземся на аналагічнаму тэсту з заданнямі, якія могуць сустрэцца на ЦТ. Поўнасцю яго прарашаем, узгадаем правілы і я звярну ўвагу на складаныя моманты і месцы, дзе вучні часцей робяць памылкі. Кожны год нам удаецца ўгадаць нават некаторыя прыклады, якія трапляліся і ў ЦТ. Гэта не цуд, бо словы вандруюць з аднаго года ў іншы. Так што чакаю усіх, хто хоча апошні раз замацаваць свае веды.

Што параіць абітурыентам напрыканцы?

Не хвалявацца раніцай перад ЦТ. Канешне, не хвалюецца той, хто добра падрыхтаваўся. Аднак, калі ты ведаеш, што гатовы слаба, няма сэнсу перажываць, бо ўжо нічога не зробіш. Лепш сканцэнтравацца на заданнях і падключыць усе наяўныя веды і логіку.

Спасибо, что дочитал до конца. Мы рады, что были полезны. Чтобы получить больше информации, посмотри ещё:

Тесты в ЦТ онлайн

Итоговые занятия перед ЦТ

Что больше всего бесит абитуриентов во вступительной кампании 2020?

Не пропускай важные новости и подписывайся на наш YouTube, ВК, Instagram, Telegram, Facebook и уведомления на adukar.by.

***

Если хотите разместить этот текст на своём сайте или в социальной сети, свяжись с нами по адресу info@adukar.by. Перепечатка материалов возможна только с письменного согласия редакции.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!