Войти
Централизованное тестирование

Чаму абітурыенты палохаюцца акання і якання? Разбіраем правапіс галосных е, ё, я на пальцах

Правапіс налосных е, ё, я выпадае на адно з трыццаці заданняў ЦТ па беларускай мове з часткі А. Можна падумаць, што веданне адметнай рысы беларускай мовы павінна передавацца з малаком маці, але некаторым абітурыентам аканне і яканне даецца не так проста. Давай паўторым да тэсціравання, як трэба рашаць заданне А3.

Што такое аканне і яканне?

Галосныя о, э ў беларускай мове звычайна пішуцца пад націскам. Не пад націскам гэтыя галосныя пераходзяць у гук [а], і адбываюцца наступныя змены:

Аканне — пераход ненаціскных гукаў [о], [э] ў першым складзе перад націскам у [а], што перадаецца ў вымаўленні і напісанні. Напрыклад: кот — кацяня, дрэва — драўляны і г. д.

Яканне — ненаціскныя гукі [о], [э] пасля мяккіх зычных змяняюцца на гук [а], які на пісьме абазначаецца літарай я. Напрыклад: лес — лясы, дзевяць — дзявяты і інш.

Алгарытм рашэння задання А3

  • паглядзець, якое слова перад табой: спрадвечна беларускае ці запазычанае;

  • успомніць выключэнні з правіла.

Перадача акання і якання ў спрадвечна беларускіх словах

1) У першым складзе перад націскам пішацца замест о, э, ё, е пішацца а (пасля цвёрдых зычных) або я (пасля мяккіх зычных): косы — каса, вёска — вясковы.

! Запомні чаргаванні спалучэнняў ро, ло з ры, лы ў некаторых словах: гром — грымоты, дровы — дрывотня, глотка — глытаць, кроў - крывавы, бровы — брыво.

! Захоўваецца ненаціскны э ў словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, асэнсавана і інш. А таксама ў назоўным і вінавальным склонах у лічэбніках шэсцьсот, семсот, восемсот (у іншых склонах адбываецца аканне/яканне).

! Пішацца ы: інжынер, канцылярыя, брызент, дрызіна, цырымонія, яблык (і вытворныя ад яго), почырк, трывога, горыч, глыбіня, марыва. У словах мачыха і мачаха, зарыва і зарава дапускаецца варыянтнасць напісання.

! Незалежна ад націску захоўваецца напісанне літары я ў некаторых каранях і суфіксах слоў: тысяча, ясакар, памяць, заяц, ядлаўцовы, ядавіты, выгляд, завязь, дробязь, боязь, засеяць, сеялка, пяцібор'е, пяцітысячны.

! Прыназоўнік без і часціца не пішуцца нязменна незалежна ад вымаўлення: не толькі - [н'а тол’к'і], без следу — [б'ас с’л’эду].

Правапіс галосных е, ё, я ў запазычаных словах

У запазычаных словах аканне і яканне перадаюцца непаслядоўна. Таму некаторыя словы лепш завучыць.

1) Большасць даўно запазычаных слоў падпарадкоўваецца правілу акання: арандаваць, характарызаваць, біялагічны, Шаўчэнка, Арлоў, Талстой і інш. Аканне назіраецца і ў канцавых спалучэннях галосных: трыа, капрычыа, фоліа, Антарыа, Ватэрлоа, Мантэвідэа, Токіа і інш.

2) У агульных назвах іншамоўнага паходжання ненаціскныя спалучэнні -эль, -эр на канцы слоў перадаюцца як -аль, -ар. Праўда, на ўласныя імёны гэтае правіла не распаўсюджваецца: Пітэр, Одэр, Манчэстэр і інш.

3) У значнай колькасці запазычаных слоў ненаціскны э захоўваецца на пачатку і ў сярэдзіне слоў пасля зацвярдзелых зычных і цвёрдых [д], [т]: эфір, эўкаліпт, эпітэт, тэатр, рэзерв, дэлегацыя, жэле, джэнтльмен, шэзлонг, чэмпіён і інш.

4) Заўсёды пішацца е ў першым складзе перад націскам пасля зычных г, к, х: герань, геолаг, генетыка, кераміка, кефір, ікебана, Геракл, Герасім, Херсон і інш.

5) Большасці запазычаных слоў неўласціва напісанне і вымаўленне я ў першым складзе перад націскам: вазелін, легенда, мелодыя, персона, семестр, бейсбол, Еўропа, Апеніны і інш.

Разабраўся ў правіле? Калі складана, то прагледзь падрабязны ўрок па гэтай тэме на Youtube-канале Адукар:

Хочаш замацаваць тэорыю на практыцы? Прайдзі невялічкі тэст.


Больш тэстаў па гэтым правіле глядзі ў раздзеле ЦТ онлайн па беларускай мове ў тэме «Арфаграфія». А таксама прыходзь 10 чэрвеня на выніковыя заняткі перад ЦТ па беларускай мове ў Адукар: выкладчыкі дапамогуць прывесці веды ў сістэму за чатыры гадзіны!

***

Если материал был для тебя полезен, не забудь поставить «мне нравится» в наших соцсетях ВКонтакте, Instagram, Facebook, ASKfm и поделись постом с друзьями. А мы сделаем ещё больше материалов, которые пригодятся тебе для учёбы.

Перепечатка материалов с сайта adukar.by возможна только с письменного разрешения редакции. info@adukar.by

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!