Войти
Централизованное тестирование

52 словы, у якіх пішацца апостраф

Заданні на правапіс апострафа сустракаюцца ў ЦТ па беларускай мове штогод. Перабралі тэсты 2012−2023 гадоў і выпісалі словы на адпаведнае правіла.

Правапіс апострафа

Апостраф пішацца перад е, ё, ю, я і націскным і:

— пасля прыставак і падобных да прыставак пачатковых частак, якія заканчваюцца на зычную: без’языкі, між'ярусны;

— у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-, шмат-: трох’ярусны, шмат’ядзерны;

— у сярэдзіне слоў пасля зычных, акрамя з, с, дз, ц, л: В’етнам, сям’я.

Прыклады такіх слоў з ЦТ

Аб'інець, аб’ектыўны, аб’ява, аб’явіцца, аб’яднаць, аб’яднаны, аб’езд, бар’ер, бур’ян, вераб'і, вераб'іны, вар'іраваць, в’етнамец, з’ява, з’яднаць, з’есці, з’езд, інтэр'ер, інтэрв'ю, кур’ёз, кап’ё, куп’ё, кур’ер, кар’ер, кар’ерны, кар’ера, камп’ютар, мнагабор’е, надвор’е, паўшар'е, прэм’ер, прэм’ерскі, прэм’ера, прэм’ерны, пад’езд, падвор’е, п’едэстал, пер’е, павер’е, перамір'е, п’еса, раз’езд, раз’ехацца, сур’ёзны, сям’я, сем’янін, сузор’е, суб’ект, узгор’е, узмор’е, уз’ехаць, шматкроп’е.

Спецыфікацыя ЦЭ і ЦТ па беларускай мове

***

Даведайцеся пра наш бескаштоўны ЦЭ/ЦТ-форум на восеньскіх канікулах. Дзякуй, што дачыталі да канца. Мы рады, што адказалі на вашы пытанні.

Каталог універсітэтаў і каледжаў Беларусі

Тэсты для выбару прафесіі і індывідуальная кансультацыя псіхолага-профарыентолага

***

Калі хочаце апублікаваць гэты тэкст на сваім сайце або ў сацыяльнай сетцы, напішыце нам на адрас info@adukar.com. Перадрук матэрыялаў магчымы толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі.

Привет! Ты уже записался на наши итоговые занятия перед ЦТ? Такие занятия мы проводим уже четвёртый год, и преподаватели нашего учебного центра научились достаточно точно предсказывать, какие вопросы будут на ЦТ. На этом занятии мы прорешаем их вместе с тобой! Регистрируйся, если еще не сделал этого — и увеличь свои шансы на поступление!